Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве арыштавалі машыну з нумарамі ЛНР


Аўтамабіль з нумарамі Луганскай народнай рэспублікі ў Магілёве, ліпень 2017
Аўтамабіль з нумарамі Луганскай народнай рэспублікі ў Магілёве, ліпень 2017

Машына, якую сфатаграфавалі ў Магілёве з нумарамі непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі знаходзіцца на штрафстаянцы. Міліцыяй накіраваныя запыты ў кампэтэнтныя органы Ўкраіны дзеля праверкі рэгістрацыі аўтамабіля.

Пра гэта даведаўся старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў ад супрацоўнікаў ДАІ Кастрычніцкага раёну Магілёва.

«Праз тэлефон мне паведамілі, што машына на штрафстаянцы і матэрыялы накіраваныя для праверкі. Пакуль яна вядзецца нічога сказаць мне больш ня могуць», – сказаў Свабодзе Ўладзімер Шанцаў.

Зваротам актывісты АГП намагаюцца высьветліць у кіраўніцтва абласной міліцыі, якім чынам машына з нумарнымі знакамі непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі трапіла ў Беларусь і бесьперашкодна разьяжджае па Магілёве, а таксама, што робяць праваахоўныя органы, каб не дапускаць на тэрыторыю Беларусі транспартных сродкаў, якія пагражаюць бясьпецы грамадзян.

На сваёй старонцы фэйсбуку Уладзімер Шанцаў спасылаючыся на правілы Дарожнага руху ў Рэспубліцы Беларусь адзначае, што «дакумэнты і нумарныя знакі, выданыя фэйкавай арганізацыяй, у нашай краіне несапраўдныя»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG