Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Філядэльфіі прайшла акцыя супраць міліцэйскага гвалту ў Беларусі


12 жніўня каля будынку гарадзкой ратушы Філядэльфіі сабралася больш за тры дзясяткі беларусаў, якія прыйшлі на акцыю, арганізаваную сайтам мясцовых беларускіх палітычных актывістаў belphilly.org, каб выказаць сваю незадаволенасьць і азнаёміць навакольных зь міліцэйскімі бясчынствамі ў Беларусі.

Спачатку калёна прайшла ад помніка Тадэвушу Касьцюшку па цэнтральных вуліцах Філядэльфіі і, дайшоўшы да будынку гарадзкой ратушы, правялі акцыю.

На акцыі гучалі лёзунгі супраць рэжыму Лукашэнкі і міліцэйскага бязьмежжа, былі раздадзеныя ўлёткі для азнаямленьня жыхароў Злучаных Штатаў з сытуацыяй у Беларусі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG