Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель скрытыкавала вылучэньне былога кіраўніка ўраду Нямеччыны Ґергарда Шрэдэра ў раду дырэктараў кампаніі «Роснефть».
Расея пагасіла апошні фінансавы абавязак СССР — 125 мільёнаў даляраў Міністэрства фінансаў краіны выплаціла Босьніі і Герцагавіне.
У Магілёве насупраць ратушы паставілі памятны знак стаўцы расейскага імпэратара Мікалая ІІ. Апошні расейскі самаўладца камандаваў з Магілёва сваімі войскамі ў Першую ўсясьветную вайну.
Адзін зь лідэраў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў 21 жніўня сустрэўся са старшынёй Цэнтравыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай.
Паводле памочніка прэзыдэнта Расеі Ўладзіслава Суркова, дыскусія са спэцпрадстаўніком Дзярждэпартамэнту ЗША па справах Украіны Куртам Волкерам вялася «ў тоне ўзаемнай павагі і зацікаўленасьці», а сустрэча была «карыснай і канструктыўнай».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у панядзелак прызначыў надзвычайным і паўнамоцным паслом Расеі ў ЗША Анатоля Антонава.
Пра гэта нашаму карэспандэнту ў Брусэлі Рыкарду Юзьвяку паведаміла на ўмовах ананімнасьці крыніца ў штаб-кватэры Паўночна-атлянтычнага альянсу. Два прадстаўнікі NATO прыбудуць на вучэньні на адзін дзень, які будзе адкрыты для ўсіх прадстаўнікоў замежных ваенных місіяў.
Такую заяву зрабіў начальнік управы інфармацыі — прэсавы сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык. Пра гэта паведамляе агенцтва «Интерфакс».
Спэцпрадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША па справах Украіны Курт Волкер 21 жніўня ў Менску правёў сустрэчу з памочнікам прэзыдэнта Расеі Ўладзіславам Сурковым.
Яўген Ройзман, мэр Екацерынбургу, чацьвертага паводле велічыні гораду Расеі, упэўнены ў сваёй перамозе на губэрнатарскіх выбарах у сваім рэгіёне — калі б, вядома, ён змог трапіць у бюлетэнь для галасаваньня.
МЗС Беларусі паведаміла ў сваім Tвітэры пра пачатак перамоваў паміж памочнікам прэзыдэнта Расеі Ўладзіславам Сурковым і спэцпрадстаўніком ЗША па Ўкраіне Куртам Волкерам.
Выбар месца для сустрэчы — відавочны жэст новай амэрыканскай адміністрацыі да адрас афіцыйнага Менску.
Амэрыканская амбасада ў Маскве і консульства ў Санкт-Пецярбургу адмяняюць прыём візавых заяваў ад грамадзянаў Беларусі.
Старшыня праўленьня польскай тэлекампаніі TVP Яцэк Курскі напісаў ліст у Міністэрства замежных справаў Польшчы, у якім заявіў, што будзе вымушаны закрыць тэлеканал «Белсат», калі МЗС не адновіць супрацу і фінансаваньне.
ЗША і Паўднёвая Карэя 21 жніўня пачалі штогадовыя сумесныя вайсковыя вучэньні. Падчас 11-дзённых манэўраў будзе адпрацоўвацца сцэнар вайны на Карэйскім паўвостраве на аснове кампутарнай сымуляцыі.
Спэцпрадстаўнік ЗША па Ўкраіне Курт Волкер 21 жніўня сустрэнецца з памочнікам Уладзіміра Пуціна Ўладзіславам Сурковым.
Асіповіцкі палігон задзейнічаюць у вучэньнях «Захад-2017». Мясьціна, на якой будуць «ваяваць» расейскія і беларускія салдаты — меней за два дзясяткі кілямэтраў ад Асіповічаў. У райцэнтры дысьлякуецца рэактыўная артылерыйская брыгада.
Эсьмінец USS John S. McCain ВМФ ЗША 21 жніўня сутыкнуўся з нафтавым танкерам Alnic MC у Паўднёва-Кітайскім моры, на ўсход ад берагоў Малайзіі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зробіць важную заяву для народа 21 жніўня, каб, згодна з паведамленьнем Белага дома, растлумачыць «стратэгію Амэрыкі ў Аўганістане і Паўднёвай Азіі».
Аўстралія апублікавала плян прадухіленьня тэрарыстычных нападаў з выкарыстаньнем транспартных сродкаў у перапоўненых людзьмі грамадзкіх месцах.
Фэдэральная канцлерка Ангела Мэркель рэзка асудзіла спробу турэцкага прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана аказаць уплыў на хаду выбарчай кампаніі ў Нямеччыне.
Жыхары Ангарску выйшлі на цэнтральную плошчу гораду, да будынка адміністрацыі, з кнігамі ў руках на знак пратэсту супраць рашэньня пра аптымізацыю бібліятэчнай сеткі, у выніку якой будуць зачыненыя чатыры бібліятэкі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і першая лэдзі Мэлані Трамп ня будуць удзельнічаць ва ўрачыстасьцях з нагоды ўручэньня прэмій Кенэдзі-цэнтру, адной з галоўных узнагарод Амэрыкі ў галіне мастацтва.
Фатаграфію, на якой хлопчык, як дзьве кроплі вады падобны на сына кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Мікалая, даслаў у рэдакцыю «Комсомольской правды в Беларуси» чытач.
Кіраўнік Беларусі адмяніў указ № 254 ад 18 лiпеня аб продажы інвэстыцыйнай кампаніі VP Capital бізнэсмэна Віктара Пракапені пакета акцый «Парытэтбанка» (99,83% у статутным фондзе), што належыць Рэспубліцы Беларусь.
Беларускія грамадзяне не пацярпелі ад тэракту ў фінскім горадзе Турку, паведамляе 19 жніўня Міністэрства замежных справаў Беларусі са спасылкай на пасольства ў Фінляндыі.
Пра гэта заявіў міністар унутраных справаў Хуан Ігнасіё Сойда. Ён паведаміў, што МУС вырашыла не павышаць узровень тэрарыстычнай пагрозы да максымальнага, таму што наўпроставай небясьпекі новых нападаў ужо няма.
Адказнасьць за напад на людзей у Сургуце ўзяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава». Гэтую інфармацыю сёньня, 19 жніўня, распаўсюдзіла агенцтва Amaq, зьвязанае з джыхадыстамі.
Аляксандар Лукашэнка параўнаў даходнасьць ад ільнаводзтва з рэнтабэльнасьцю ад здабычы і продажу нафты і даручыў кіраваць ў ільняной галіне «сталінскімі мэтадамі».
Беларусь уключаная ў сьпіс краін, выкананьне ў якіх Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах будзе разгледжаная падчас 122-й сэсіі Камітэту правоў чалавека ААН у сакавіку-красавіку 2018 году.
Сябры камітэту мастацтваў і гуманітарных навук пры прэзыдэнце ЗША сышлі ў адстаўку. Так яны выказалі нязгоду з палітыкай Дональда Трампа, паведаміў у Twitter актор Кэл Пэн. Ліст, акрамя яго, падпісалі яшчэ 16 сябраў камітэту.
У Дзярждэпартамэнце ЗША пацьвердзілі сустрэчу Курта Волкера з прадстаўніком Расеі ў Менску. 23 жніўня Волкер вернецца ва Ўкраіну, каб далучыцца да мерапрыемстваў з удзелам міністра абароны ЗША Джэймса Мэтыса.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыняў рашэньне звольніць Стывэна Бэнана з пасады дарадніка ў стратэгічных пытаньнях, паведаміла адміністрацыя прэзыдэнта.
На перамовах Трохбаковай кантактнай групы (ТРК) па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе 23 жніўня ў Менску адным з пытаньняў можа стаць тэма замірэньня перад 1 верасьня.
Актывісты Моладзі БНФ падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне сьвяточнага маршу і мітынгу 25 жніўня ў парку Дружбы народаў у гонар наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закону.
Сьледзтва зьмякчыла абвінавачаньне актывістцы Femen Анжаліне Дыяш, якая зладзіла акцыю «Жыве Беларусь!» 21 ліпеня ў Кіеве падчас супольнай заявы прэзыдэнтаў Беларусі і Ўкраіны.
У Магілёве на 72 гадзіны затрымалі сябра аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная грамада» Станіслава Паўлінковіча. Яго вінавацяць у разьмяшчэньні ў інтэрнэце відэароліка парнаграфічнага зьместу.
Афіцыйны Тбілісі накіраваў украінскім уладам новы запыт на экстрадыцыю былога прэзыдэнта Грузіі і экс-губэрнатара Адэскай вобласьці Міхэіла Саакашвілі.
10 крокаў па выкараненьні пэдафобіі ў беларускай школе
Ад 18 жніўня Нацыянальны банк Беларусі аднавіў ліцэнзійныя паўнамоцтвы камэрцыйнага «БСБ Банку» на ажыцьцяўленьне банкаўскіх апэрацый зь фізычнымі асобамі
На пачатку жніўня кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусі не хапае грамадзян.
Два былыя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — дацэнт, кандыдат філязофскіх навук Уладзімер Падгол і кіраўнік грамадзкай арганізацыі «За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва» Аляксандар Таўстыка — зьвярнуліся да кіраўніка беларускай дзяржавы.
Больш за тысячу ўкраінскіх вайсковых інструктараў прайшлі падрыхтоўку па стандартах NATO сёлета.
«Я сам вадзіў каня, абганяючы бульбу. Поле было падзеленае на тры часткі. Было 12 гадзінаў дня, сьпякота неймаверная, авадні, мухі…»
Інтэрвію пра знос канфэдэрацкіх помнікаў у ЗША з Джэем Толсанам, супрацоўнікам Інстытуту вывучэньня культуры Вірджынскага ўнівэрсытэту і рэдактарам навуковага часопісу «The Hedgehog Review».
Сьледчыя лічаць, што ўдзельнікі групоўкі плянавалі падарваць газавыя балёны.
«Калі мы падвысім прахадныя балы ў ВНУ, то паступяць тыя, хто павінен вучыцца. Няма штучнай задачы скараціць вышэйшую адукацыю, але яна павінна быць для падрыхтаванага чалавека».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у чацьвер заявіў, што «так недарэчна» зносіць помнікі генэралам і вайскоўцам Канфэдэрацыі, якія змагаліся ў Грамадзянскай вайне на баку, які прайграў.
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на газэту La Vanguardia.
Тарыфы на перавозку нафтапрадуктаў у напрамку партоў іншых краінаў ніжэйшыя за расейскія нават з улікам зьніжкі. Так адрэагавала кіраўніцтва Беларускай нафтавай кампаніі (БНК) на ідэю прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ўвязаць пастаўкі нафты ў Беларусь з выкарыстаньнем расейскай транспартнай інфраструктуры
Загрузіць яшчэ