Госьць перадачы «Інтэрвію тыдня» — магчымая будучая лідэрка БНФ Вольга Дамаскіна. Яна расказвае, як мяркуе ўзьняць імідж БНФ, тлумачыць, чаму яе нельга параўноўваць зь Мядзьведзевым пры Пуціну, і адказвае на «традыцыйнае» пытаньне, ці фэміністка яна. З Вольгай Дамаскінай гутарыў Віталь Цыганкоў.