Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт: Украінская ўлада павінна ціснуць на Беларусь, каб тая заставалася сапраўды нэўтральнай


Жаданьне Пуціна разьмясьціць сыстэмы супрацьпаветранай абароны ў Беларусі ля межаў з Расеяй, хутчэй за ўсё, застанецца толькі сродкам прапаганды, нават калі гэтыя сыстэмы СПА будуць разьмешчаныя. Такое меркаваньне выказаў вядомы аглядальнік і вайсковы экспэрт Дзьмітры Сьнягір у камэнтары сайту «24».

Ён адзначыў, што падобныя законапраекты Расеі і Беларусі — гэта выдатны вагар для ціску на саму Беларусь, а таксама выхаду на праактыўныя пазыцыі ў замежнай палітыцы.

«Беларусь з моманту пачатку агрэсіі Расеі супраць Украіны спрабуе гуляць ролю нэўтральнага боку і пляцоўкі для перамоваў, тым самым разьвязваючы пытаньне паляпшэньня дачыненьняў з ЭЗ ў прыватнасьці і з Захадам у цэлым. Але паралельна Беларусь спрабуе гуляць і сябраваць з Расеяй, у тым ліку ўжо і ў вайсковым сэгмэнце», — тлумачыць вайсковы аналітык.

Акрамя таго, суразмоўца адзначае, што Ўкраіна абавязана была актыўна рэагаваць на дыпляматычным узроўні і ціснуць на Беларусь, патрабуючы заставацца сапраўды нэўтральнаю, а не ствараць з Расеяй сумесныя сілы СПА.

«Падобны ціск Украіны падтрымалі б і на Захадзе — гэта па-першае. Па-другое, такімі крокамі мы б перацягвалі на свой бок патрыятычна настроеную супольнасьць Беларусі, якая не ў захапленьні ад актыўнасьці РФ на іхнай тэрыторыі», — дадае спэцыяліст.

Праўда, як сьцьвярджае Сьнегір, украінская ўлада пакуль выкарыстоўвае ўсякія ваенныя падзеі не для актыўнай замежнай палітыкі, а для нагнятаньня страху ва ўкраінскім грамадзтве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG