Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны пракурор Карля Дэль Понтэ лічыць, што Асада трэба судзіць


Міжнародны пракурор Карля Дэль Понтэ заявіла, што ў расьсьледаваньня злачынстваў у Сырыі дастаткова доказаў, каб абвінаваціць прэзыдэнта Башара Асада.

Карля Дэль Понтэ стала вядомай сваімі расьсьледаваннямі ваенных злачынстваў у Руандзе і былой Югаславіі. На мінулым тыдні яна заявіла, што выходзіць са складу камісіі ААН па Сырыі ў знак пратэсту. Яна незадаволеная тым, што Рада Бясьпекі ААН не стварае адмысловы трыбунал па Сырыі, які можа прыцягнуць да суду вінаватых у ваенных злачынствах.

Адным з тых, хто павінен быў бы апынуцца на лаве падсудных, на думку Дэль Понтэ, зьяўляецца Башар Асад. Яна лічыць, што ў камісіі ААН дастаткова доказаў яго віны ў ваенных злачынствах у Сырыі. Адным з фактараў нежаданьня ААН стварыць вайсковы трыбунал зьяўляецца пазыцыя Расеі, якая мае права вэта ў Радзе Бясьпекі. Масква ёсьць найбліжэйшым хаўрусьнікам ўраду Асада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG