Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зрэагаваў на падзеі ў Шарлотсвілі, штат Вірждынія, вакол маршу белых праварадыкалаў.
Улады гораду Шарлотсвіль у амэрыканскім штаце Вірджынія абвясьцілі надзвычайнае становішча напярэдадні вялікага маршу праварадыкальных нацыяналістаў.
Лібэральна-дэмакратычная партыя на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах (адбудуцца не пазьней за 30 жніўня 2020 году) мае намер вылучыць кандыдатам у прэзыдэнты свайго першага намесьніка старшыні Алега Гайдукевіча.
У суботу, 12 жніўня, тэлевізія КНДР паведаміла пра тое, што каля 3,5 мільёнаў працоўных і членаў партыі гатовыя ўступіць у Народную армію, каб супрацьстаяць новым санкцыям ААН і змагацца са Злучанымі Штатамі.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін заклікаў Вашынгтон устрымацца ад «словаў і дзеяньняў», якія могуць «пагоршыць» і без таго напружаную сытуацыю на Карэйскім паўвостраве.
Цягам 12-14 жніўня прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў будзе знаходзіцца з працоўным візытам у Казахстане.
Пэнтагон не атрымліваў распараджэньня адносна падрыхтоўкі да ваеннай інтэрвэнцыі ў Вэнэсуэлу. Пра гэта тэлеканалу CNN заявіў 12 жніўня прадстаўнік амэрыканскага абароннага ведамства Эрык Пахон.
Касманаўт беларускага паходжаньня Алег Навіцкі перадаў у Музэй сучаснай беларускай дзяржаўнасьці рэчы, якія пабывалі зь ім у космасе.
СССР разам зь Нямеччынай «значна паспрыялі» пачатку Другой усясьветнай вайны, цытуе Rzeczpospolita міністра замежных спраў Польшчы Вітальда Вашчыкоўскага.
У суботу 12 жніўня сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец правядзе сустрэчы і прэзэнтацыі кнігаў, прысьвечаных 100-гадоваму юбілею партыі.
Сумесныя вайсковыя вучэньні Расеі і Беларусі «Захад-2017», якія маюць пачацца празь месяц, уяўляюць пагрозу ня толькі для Ўкраіны, але і для Эўропы, а ў першую чаргу — для самой Беларусі, лічаць украінскія спэцыялісты і экспэрты.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што амэрыканскае войска знаходзіцца " у поўнай баявой гатоўнасьці" на выпадак «неабдуманых» дзеяньняў Паўночнай Карэі.
«Найбуйнейшыя вучэньні ў Эўропе з часоў халоднай вайны будуць праводзіцца ва ўмовах сакрэтнасьці і недаверу», — піша Economist.
14–20 верасьня на тэрыторыі Расеі і Беларусі пройдуць маштабныя апэратыўна-стратэгічныя вучэньні «Захад-2017». Чакаецца, што ў іх будуць удзельнічаць каля 13 тысяч вайскоўцаў і да 680 адзінак баявой тэхнікі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зноў папярэдзіў пра магчымасьць «ваеннага рашэньня» паўночнакарэйскай праблемы, калі ўлады КНДР будуць «паводзіць сябе неразумна».
Аляксандар Лукашэнка 11 жніўня ўручыў калектыву ААТ «Савушкин продукт» ганаровы дзяржаўны сьцяг Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненьні ў гаспадарчым разьвіцьці.
Грамадзянін Расеі Рэнат Бакіеў быў у пятніцу асуджаны турэцкім судом да шасьці гадоў і трох месяцаў турмы.
Пасьля прыняцьця абноўленага дэкрэту № 3 мясцовым органам улады будуць дадзены самыя шырокія паўнамоцтвы, сказаў Аляксандар Лукашэнка ў Берасьці.
Рух мае намер зьвярнуцца ў Вярхоўны суд са скаргай на Міністэрства юстыцыі Беларусі на нерэгістрацыю іх арганізацыі як дабрачыннага асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня.
«Ідзе працэс „адладкі“ Адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА Беларусі і Расеі, бо пакуль краіны нясуць паралельнае дзяжурства, а не сумеснае», — мяркуе вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін.
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International запатрабавала ад расейскіх уладаў неадкладна вызваліць жыхара Крыму Сервера Караметава.
У кітайскім МЗС заявілі, што гэта падрывае сувэрэнітэт краіны.
На фоне паглыбленьня ваенна-дыпляматычнага супрацьстаяньня ЗША і Паўночнай Карэі Нью-Ёркская фондавая біржа тры дні запар заканчвае таргі ў мінусе. У чацьвер вядучы індэкс «Доу-Джонса» перажыў самае вялікае падзеньне за апошнія 3 месяцы — 0,93 адсотка.
«Улады помсьцяць незалежнаму прафсаюзу за падтрымку сёлетніх пратэстных акцыяў насельніцтва супраць „дармаедзкага“ дэкрэту № 3, а заадно й папярэджваюць „гарачую восень“», — кажа заяўнік пікету ў Добрушы Адам Варанец.
Прэзыдэнт ЗША Трамп падзякаваў прэзыдэнту Расеі Пуціну за магчымасьць скараціць выдаткі пасьля рашэньня Масквы аб высылцы сотняў амэрыканскіх дыпляматаў. Заява Трампа стала яго першым публічным адказам на дзеяньні Крамля.
Пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства былы старшыня Адэскай аблдзяржадміністрацыі Міхэіл Саакашвілі можа трапіць ва Ўкраіну толькі пасьля афармленьня візы. Пра гэта заявіў намесьнік генэральнага пракурора Ўкраіны Яўген Енін.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго папярэджаньне пра «агонь і лютасьць» на адрас Паўночнай Карэі, магчыма, было «недастаткова жорсткім».
Пераважная большасьць амэрыканцаў лічаць, што Расея зьяўляецца пагрозай для ЗША — пра гэта сьведчаць вынікі нядаўняга сацыялягічнага апытаньня.
Міністэрства замежных справаў КНР выказала крайняе незадавальненьне тым, што амэрыканскі эсьмінец зайшоў у Паўднёва-Кітайскім моры ў раён, на які прэтэндуе Пэкін.
140 чалавек загінулі пры спробах пераадолець Бэрлінскі мур і зьбегчы з камуністычнай Усходняй Нямеччыны ў капіталістычную Заходнюю. Раней лічылася, што ахвяр было 139.
Хай сабе хоць увесь грамадзкі транспарт будзе забіты людзьмі ў камуфляжы і са зброяй, міліцыя нічога спраўджваць ня будзе.
Эўразьвяз пашырыў санкцыі супраць Паўночнай Карэі — за яе ракетныя выпрабаваньні.
20 жніўня ў Менску на тэрыторыі Верхняга гораду пройдзе Сьвята ўкраінскай культуры. Імпрэза прысьвечаная 26-й гадавіне незалежнасьці Ўкраіны.
Службы бясьпекі Турэччыны затрымалі грамадзяніна Расеі, які нібыта плянаваў пры дапамозе дрона зьбіць адзін з самалётаў ЗША, якія базуюцца на вайсковай базе Інджырлік.
КНДР да сярэдзіны жніўня завершыць працу над плянам прэвэнтыўнага ўдару па раёне ціхаакіянскай выспы Гуам, дзе знаходзяцца амэрыканскія вайсковыя базы. Пра гэта заявіла камандаваньне арміі Паўночнай Карэі.
Абмен пагрозамі і жорсткая рыторыка паміж КНДР і Дональдам Трампам занепакоіў многіх інвэстараў. Каштоўныя паперы ўпалі ў цане і ў Азіі, і ў Эўропе, і ў ЗША, у той час як попыт на надзейныя інвэстыцыі, такія як золата, рэзка вырас.
Расейскі самалёт правёў 9 жніўня назіральны палёт над будынкамі Капітолія, Цэнтральнага выведнага ўпраўленьня, Пэнтагону і іншымі цэнтрамі прыняцьця рашэньняў у Вашынгтоне пасьля таго, як абароннае ведамства санкцыянавала такія дзеяньні.
17 дзяржаваў Паўднёвай і Паўночнай Амэрыкі адмовілася прызнаць легітымнасьць так званай «канстытуцыйнай асамблеі» Вэнэсуэла.
Трумэн, Кенэдзі, Рэйган, Буш-малодшы — што яны казалі і да чаго гэта прыводзіла.
Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан заклікаў захоўваць спакой пасьля таго, як Злучаныя Штаты і Паўночная Карэя абмяняліся пагрозамі.
Паліцыя Францыі затрымала падазраванага ў нападзе на вайскоўцаў у прыгарадзе Парыжу. Як паведамляе агенцтва Франс-Прэс, ён быў паранены падчас перастрэлкі з паліцыянтамі.
Супрацоўнікі ФБР канфіскавалі дакумэнты і іншыя матэрыялы з загараднага дому Пола Манафорта, былога кіраўніка выбарчай кампаніі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Грамадзяне 47 краінаў, у тым ліку Беларусі, змогуць атрымаць турыстычную візу тэрмінам да 30 дзён непасрэдна па прыбыцьці ў краіну.
Сустаршыня БХД Павал Севярынец накіраваў у пракуратуру і Першамайскі раённы аддзел Сьледчага камітэту Менску заявы аб распаўсюдзе асабістай таямніцы ў фільме «Званок сябру»
Старшыня ЦВК РБ Лідзія Ярмошына 9 жніўня пракамэнтавала Свабодзе жаданьне шэрагу дэмакратычных партыяў запрасіць для назіраньня за мясцовымі выбарамі ў Беларусі экспэртаў БДІПЧ АБСЭ
Адзіны дзяржаўны стандарт школьнай формы можа быць зацьверджаны ў Беларусі да канца 2017 году
Дэпутат Менскага гарсавету па Ахоцкай выбарчай акрузе Ігар Русакевіч паабяцаў садзейнічаць рэканструкцыі вуліцы Чакаліна. Ён будзе дамагацца пераразьмеркаваньня сродкаў гарадзкога бюджэту на карысьць фінансаваньня рамонтных работ
Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра штраф двум беларусам, якія на музычным фэстывалі падчас выступленьня гурту «Крамбамбуля» трымалі ў руках бел-чырвона-белы-сьцяг.
Уладзімер Пуцін кіруе Расеяй на розных пасадах з 9 жніўня 1999 году. 18 гадоў кіраваў Савецкім Саюзам і Леанід Брэжнеў.
Як лічаць некаторыя амэрыканскія спэцыялісты, ключ да нэўтралізацыі паўночнакарэйскай ядзернай праграмы знаходзіцца ў Пэкіне.
Загрузіць яшчэ