Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty патрабуе вызваліць 76-гадовага жыхара Крыму, арыштаванага за адзіночны пікет


Сервер Караметаў

Караметава, якому 76 гадоў, і які пакутуе на хваробу Паркінсана, затрымалі каля будынка вярхоўнага суду Крыму ў Сімферопалі за адзіночны пікет у падтрымку крымскіх татараў і канкрэтна намесьніка кіраўніка Мэджлісу крымскіх татараў Ахтэма Чыйгоза, якога цяпер судзяць. Караметава абвінавацілі ў непадпарадкаваньні паліцыі, затрымалі з ужываньнем фізычнай сілы, арыштавалі на 10 сутак і прызначылі штраф 10 тысяч расейскіх рублёў.

У заяве праваабаронцаў гаворыцца, што «арышт пажылога грамадзяніна са слабым здароўем і заключэньне яго за краты за тое, што ў яго ў руках быў плякат — новы гратэскавы прыклад дзеяньняў расейскіх уладаў супраць мірных грамадзянскіх актывістаў».

Караметава затрымліваюць у анэксаваным Расеяй Крыме ўжо ня першы раз. Сёлета ў Дзень памяці ахвяр генацыду крымскіх татараў 18 траўня яго затрымалі пасьля таго, як ён прыйшоў на плошчу ў Сімферопалі з крымскататарскім сьцягам і партрэтамі сваіх бацькоў, якія сталі ахвярамі дэпартацыі 1944 году. Праз тры гадзіны яго адпусьцілі, склаўшы адміністрацыйны пратакол.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG