Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У штаце Вірджынія ўведзена надзвычайнае становішча з прычыны праварадыкальных пратэстаў


Шэсьце з паходнямі ў Шарлотсвілі 11.08.2017
Шэсьце з паходнямі ў Шарлотсвілі 11.08.2017

Губэрнатар амэрыканскага штату Вірджынія Тэры Маколіф напісаў у твітэры, што такое рашэньне прынятае напярэдадні шэсьця ўльтранацыяналістаў ў Шарлотсвілі, на якое можа сабрацца да шасьці тысяч чалавек.

Свой пратэст адначасна плянуюць арганізаваць апанэнты праварадыкалаў.

Гэты крок дазволіць мясцовым уладам мабілізаваць дадатковыя паліцэйскія сілы.

Раней праварадыкальны блогер Джэйсан Кеслэр заявіў, што плянуе шэсьце "за белых" у знак пратэсту супраць рашэньня дэмантаваць усталяваны ў гарадзкім парку помнік генэралу Канфэдэрацыі Робэрту Лі, які камандаваў сіламі прыхільнікаў захаваньня рабства ў часы амэрыканскай грамадзянскай вайны паміж Поўначчу і Поўднем 1861-1865 гадоў.

Раніцай у суботу адбыліся сутыкненьні нацыяналістаў і іх праціўнікаў. Як паведамляюць амэрыканскія СМІ, некалькі соцень чалавек абменьваліся ўдарамі, штурхалі адны адных, кідаліся бутэлькамі з вадой, распылялі хімічныя спрэі, крычалі.

Сутыкненьні адбыліся і ў пятніцу, калі сотні белых нацыяналістаў зладзілі марш з паходнямі на тэрыторыі Ўнівэрсытэту Вірджыніі. Прадстаўнік унівэрсытэту паведаміў, што некалькі чалавек пацярпелі, адзін - арыштаваны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG