Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зрэагаваў на падзеі ў Шарлотсвілі, штат Вірждынія, вакол маршу белых праварадыкалаў.
Трамп напісаў у твітэры: «Мы УСЕ мусім быць паяднаныя і асудзіць ўсё, што нясе ў сабе нянавісьць». Пасьля ён дадаў: «У Амэрыцы няма месца такога роду гвалту. Давайце выступім разам як адзін!»
Дэманстрацыі пачаліся ў пятніцу, калі праварадыкалы прайшлі па Шарлотсвілі маршам з паходнямі. Пасьля адбыліся сутычкі дэманстрантаў зь іх палітычнымі апанэнтамі.
Рэакцыя прэзыдэнта прымусіла сябе чакаць некалькі гадзінаў. Раней з асуджэньнем гвалту выступіла ў твітэры жонка Трампа Мэланія.