Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі нацыяналіст папрасіў прытулку ў Літве


Юры Горскі
Юры Горскі

Арганізатар «Рускіх маршаў» Юры Горскі папрасіў палітычнага прытулку ў Літве. Ён паведаміў, што 14 жніўня атрымаў пісьмовы адказ ад міграцыйнай службы аб тым, што ягонае прашэньне будзе разгледжанае. Працэдура можа заняць некалькі месяцаў.

У ліпені Горскі змог выехаць у Літву, хаця знаходзіцца ў Расеі пад хатнім арыштам па справе аб экстрэмізьме. На судзе сьледзтва адзначала, што такая мера стрыманьня патрэбная, бо абвінавачваны можа ўцячы.

Справа аб экстрэмізьме супраць Горскага распачатая ў сувязі з шэсьцем нацыяналістаў 1 траўня ў Маскве ў падтрымку Дзьмітрыя Дземушкіна.

Дзьмітры Дземушкін

Дземушкін, заснавальнік руху «Русские» у кастрычніку сёлета быў асуджаны на 2.5 гады за экстрэмізм. У 2012 ён быў абраны старшынём аргкамітэту новай расейскай нацыяналістычнай партыі, зьезд якой правялі ў Глыбокім. Тады Дземушкін патлумачыў, што зьезд было вырашана праводзіць у Беларусі, бо на расейскай тэрыторыі яго маглі сарваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG