Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі праводзіць прэс-канфэрэнцыю пра пазбаўленьне яго грамадзянства (Жывая трансьляцыя)


Міхэіл Саакашвілі

Былы прэзыдэнт Грузіі і былы кіраўнік Адэскай вобласьці Міхэіл Саакашвілі заявіў, што ўлады Украіны пазбавілі яго грамадзянства на падставе анкеты, якую запаўняў і падпісваў ня ён. Саакашвілі запатрабаваў правесьці «графічную экспэртызу» і абвінаваціў украінскія ўлады ў крымінальным злачынстве.

Сааквашвілі, які цяпер знаходзіцца ў ЗША, праводзіць прэсавую канфэрэнцыю праз інтэрнэт-сувязь са сваім палітычным рухам ва Ўкраіне.


26 ліпеня што прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка пазбавіў Саакашвіліўкраінскага грамадзянства. Падставай названае тое, што пры афармленьні дакумэнтаў на грамадзянства Саакашвілі нібыта падаў ілжывыя зьвесткі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG