Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызначаныя гаспадары Алімпіядаў 2024 і 2028 гадоў — Парыж і Лос-Анджэлес адпаведна


Прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК)Томас Бах, мэр Лос-Анджэлеса Эрык Гарсетті і мэр Парыжу Эн Ідальга

Адзначаецца, што першую ў гэтым сьпісе Алімпіяду прыме Парыж, другую — Лос-Анджэлес.

Гэтыя гарады ў якасьці алімпійскіх сталіц былі названыя яшчэ 11 ліпеня, аднак не было зразумела, які горад прыме канкрэтныя Гульні. Раней свае кандыдатуры зьнялі Рым, Будапэшт і Гамбург, якія адмовіліся прымаць Гульні-2024. Пасьля гэтага засталіся два прэтэндэнты на дзьве Алімпіяды.
І француская сталіца, і амэрыканскі мэгаполіс ужо маюць досьвед правядзеньня падобных спаборніцтваў. Так, Парыж прымаў Алімпіяду ў 1924 годзе, Лос-Анджэлес — у 1984-м. Бліжэйшыя летнія Алімпійскія гульні-2020 пройдуць у Токіё.

XS
SM
MD
LG