Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Заіка: Усясьветная гандлёвая арганізацыя, у якую імкнецца Беларусь, — учорашні дзень


Леанід Заіка

Беларусь пасьпяхова правяла перамовы аб далучэньні да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO).

Hlod0728web

Пра гэта 28 ліпеня паведаміла Міністэрства замежных справаў краіны .

Адзначаецца, што на Генэральнай радзе ў Жэнэве прадстаўнікі WTO станоўча ацанілі падрыхтаваны ў ліпені пакет дакумэнтаў, што дазволіць правесьці 9-е афіцыйнае пасяджэньне працоўнай групы ў пытаньні далучэньня Беларусі сёлета ўвосень.

Акрамя таго, праведзеныя двухбаковыя кансультацыі з шэрагам дзяржаваў з мэтай далейшага прасоўваньня шматбаковых і двухбаковых перамоваў.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка, камэнтуючы гэтую навіну Свабодзе, зьвярнуў увагу, што Ўсясьветная гандлёвая арганізацыя паступова губляе свае перавагі:

«Хоць амаль увесь сьвет, за невялікім выключэньнем накшталт Беларусі, Паўночнай Карэі альбо Кубы, знаходзіцца ў шэрагах арганізацыі, значэньне гэтай структуры не расьце, а зьніжаецца. Рашэньні апошнім часам ужо прымае не яна, а лідэры эканамічна наймацнейшых краін сьвету. Гэта асабліва выразна відаць на фоне заходніх санкцыяў супраць Расеі, якія прымаліся незалежна ад таго, пра што гаварылі ў жэнэўскім „зялёным пакоі“.

Сьвет мяняецца. Гэта аб’ектыўная рэчаіснасьць. І беларускім уладам патрэбна было б гэта зразумець. Спазьняцца — гэта дрэнна. WTO, трэба прызнаць, гэта ўчорашні дзень. У свой час арганізацыя сапраўды рабіла карысныя рэчы для многіх краінаў. Але цяпер сытуацыя іншая. Ці мы там ёсьць, ці нас там няма — амаль адно і тое самае», — падсумаваў эканаміст Леанід Заіка.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG