Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сем рэчаў, пра якія казаў Лукашэнка на мінулай сэлектарнай нарадзе ў сьпёку


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 2 жніўня правядзе рэспубліканскую сэлектарную нараду па пытаньнях уборкі ўраджаю.

Мінулая такая нарада адбылася пяць гадоў таму, 7 жніўня 2012 году. Яна цягнулася амаль 5 гадзінаў.

Пра што тады казаў Лукашэнка?

  1. Сярод прычынаў нарады — «недастатковыя тэмпы, якасьць уборачных работ і залішняя самазаспакоенасьць кіраўнікоў на месцах».
  2. Адна з мэтаў нарады — «узварухнуць людзей, падагнаць дынамізм у працы ўсяго ўборачнага канвэера, не дапусьціць страты ўраджаю».
  3. «Бог падарыў нам добры ўраджай, калі мы яго не зьбярэм, на наступны год ён нам такі ўраджай ня дасьць». Лукашэнка казаў пра рэкордны ўраджай 9 млн тон зерня.
  4. Спаслаўся на «няпростую сытуацыю», якая складваецца на ўсясьветным харчовым рынку: вялізны дэфіцыт сельгаспрадукцыі, «значнае зьніжэньне збору збожжавых і іншых культур» у краінах СНД, «істотны недабор ураджаю збожжавых культур» у ЗША, «ня лепшыя віды на ўраджай і ў многіх эўрапейскіх краінах».
  5. Перад нарадай Лукашэнка наведаў шэраг гаспадарак і быў незадаволены, што «самазаспакоенасьць хвошча праз край». Пра адказнасьць рэгіянальных кіраўнікоў: «Вы бачыце, што зусім нядаўна некалькі міністраў пакінулі свае пасады, бяз шуму, бяз пылу, бяз гвалту». І таксама сказаў, што ставіцца да іх «як да сваіх дзяцей».
  6. «Сёньня злачынец той, хто не ўбярэ, нават калі надворʼе сапсуецца».
  7. Таксама Лукашэнка закрануў праблему прыпісак з боку сельгасарганізацый.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG