Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2 сьмерці, сотні затрыманых авіярэйсаў, тысячы чалавек безь сьвятла — наступствы неспрыяльнага надвор’я ў Расеі


22 чалавекі пацярпелі, 2 загінулі пасьля моцных навальніц на тэрыторыі цэнтральнай Расеі. Пацярпелі прыватныя і адміністрацыйныя будынкі, аўтамабілі, паваленыя 1200 дрэваў — паведамляюць расейскія выданьні са спасылкай на афіцыйныя крыніцы.

12 тысяч чалавек засталіся без электраэнэргіі — паведамляе Міністэрства энэргетыкі РФ.

У аэрапортах Масквы затрыманыя каля 165 рэйсаў і яшчэ дзясяткі адмененыя.

За апошнія дні на тэрыторыі цэнтральнай Расеі выпала каля 90% месячнай нормы ападкаў. Неспрыяльнае надвор’е будзе і на бліжэйшых выходных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG