Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя запусьціла яшчэ адну балістычную ракету


Паўночная Карэя правяла яшчэ адзін запуск міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты, паведаміў прэмʼер-міністар Японіі Сіндзо Абэ.

Ракета была запушчаная на поўначы краіны.

У пачатку ліпеня Пхэньян заявіў, што ўпершыню правёў выпрабаваньні міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты.

Паводле галоўнага сакратара кабінэту міністраў Японіі Ёсіхідэ Суга, цяперашняя ракета ляцела каля 45 хвілін — даўжэй, чым пратэставаная раней. Суга паведаміў, што яна ўпала ў моры ў эканамічнай зоне Японіі, але не ў тэрытарыяльных водах краіны.

Гэта ўжо чатырнаццатае выпрабаваньне, праведзенае Паўночнай Карэяй у 2017 годзе насуперак рэзалюцыі ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG