Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон прапанаваў плян узбраеньня Ўкраіны — Wall Street Journal


Будынак Пэнтагону ў Арлінгтоне, ЗША
Будынак Пэнтагону ў Арлінгтоне, ЗША

Паводле зьвестак The Wall Street Journal, што спасылаецца на амэрыканскіх чыноўнікаў, Пэнтагон і Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША падрыхтавалі плян паставак ва Ўкраіну сьмяротнай зброі — процітанкавых снарадаў, зэнітных комплексаў і іншага ўзбраеньня. Плян, што яшчэ мусіць ухваліць Белы дом, скіраваны на «стрымліваньне агрэсіўных дзеяньняў Масквы».

Зброя, што нібыта заплянавалі пастаўляць Украіне, лічыцца абарончай і прызначаная толькі для выкарыстаньня ў экстраных сытуацыях, але не ў баявых дзеяньнях, што трываюць на Ўсходзе Ўкраіны (насуперак Менскім дамоўленасьцям). Такая зброя можа быць нацэленая на танкі і іншае ўзбраеньне, што Масква пастаўляе сэпаратыстам у самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР».

WSJ сьцьвярджае, што высокапастаўлены прадстаўнік амэрыканскай адміністрацыі паведаміў, што тэма ваеннага экспарту ва Ўкраіну не абмяркоўвалася на паседжаньні на мінулым тыдні, прысьвечаным Расеі, у якім удзельнічалі бліжэйшыя памочнікі Трампа. Аб прапанове Пэнтагону і Дзярждэпартамэнту прэзыдэнту яшчэ не дакладалі, яго пазыцыя невядомая. Паводле словаў службовых асобаў у Вашынгтоне і Кіеве, на канчатковае рашэньне па гэтым пытаньні Беламу дому спатрэбіцца, верагодна, некалькі месяцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG