Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп санкцыянаваў павелічэньне вайсковага кантынгенту ў Аўганістане


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп даў міністру абароны ЗША Джыму Мэтысу санкцыю на павелічэньне амэрыканскага кантынгенту ў Аўганістане.

Згодна з папярэднімі паведамленьнямі, у Аўганістан можа быць адпраўлена дадаткова ад 3 да 5 тысяч салдат і афіцэраў. Сёньня ў Аўганістане служаць менш за 9 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў, выконваючы ў асноўным ролю дарадцаў у падразьдзяленьнях аўганскай арміі.

У аўторак чальцы камітэту Сэнату ў справах узброеных сілаў, дзе выступаў Мэтыс, падверглі Пэнтагон крытыцы за затрымкі з распрацоўкай новых падыходаў да аўганскай кампаніі. Міністар абароны адзначыў, што камандаваньне робіць усё, каб Амэрыка не павінна была плаціць празьмерную цану за затрымкі з прыняцьцем абноўленай стратэгіі. Разам з тым, паводле Мэтыса, «казаць пра тое, што мы перамагаем у Аўганістане, я не магу».

Кіраўнік Пэнтагону, са свайго боку, зрабіў крытычныя заўвагі ў адрас чальцоў сэнацкага камітэту ў справах узброеных сілаў, папракнуўшы іх за невыкананьне абяцаньня вывесьці асыгнаваньні на абаронныя патрэбы з-пад бюджэтнага сэквэстра.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG