Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон пачаў расьсьледаваньне ў дачыненьні да былога дарадцы прэзыдэнта ЗША


Майкл Флін
Майкл Флін

Міністэрства абароны ЗША пачало афіцыйнае расьсьледаваньне ў дачыненьні да Майкла Фліна — былога дарадцы па бясьпецы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Сьледзтва праверыць, ці меў Флін дазвол на атрыманьне грошай ад іншай дзяржавы.

Афіцыйны прадстаўнік Белага дома Шон Спайсэр вітаў факт расьсьледаваньня, назваўшы яго апраўданым.

Паводле падатковых дэкларацый Фліна, ён атрымліваў ганарары або ўступаў фінансавыя адносіны зь некалькімі кампаніямі, зьвязанымі з расейскім капіталам.

13 лютага Флін быў вымушаны пакінуць пасаду дарадцы па нацыянальнай бясьпецы пасьля таго, як стала вядома, што ён схаваў факт абмеркаваньня з расейскім паслом пытаньня аб амэрыканскіх санкцыях супраць Масквы да абраньня Трампа прэзыдэнтам ЗША. Флін таксама ўвёў у зман па гэтым пытаньні віцэ-прэзыдэнта Майка Пэнса.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG