Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 фактаў пра Фінляндыю і яе незалежнасьць


Сьцяг Фінляндыі ў сталіцы краіны, Хэльсынкі

Фінляндыя сёлета адзначае 100 гадоў ад абвяшчэньня незалежнасьці. Цягам 2017 году ў Фінляндыі і ў сотні іншых краінаў пройдзе больш за 3000 сьвяточных імпрэзаў. У Беларусі самая вялікая зь іх — фэстываль фінскага танга ў цэнтры Менску — адбываецца 29 ліпеня.

Прапануем вам некалькі фактаў пра краіну, якой незалежнасьць прынесла свабоду і дабрабыт.

1) Першыя краіны, якія прызналі незалежнасьць Фінляндыі (4 студзеня 1918 году) — Расейская савецкая рэспубліка, Францыя, Швэцыя, Нямецкая імпэрыя.

Сучасная Фінляндыя на мапе
Сучасная Фінляндыя на мапе

2) Фінляндыя — адзіная краіна, дзе ўласныя грошы зьявіліся раней за незалежнасьць. Пакуль Фінляндыя была часткай Швэцыі, выкарыстоўваліся швэдзкія грошы. У 1860 годзе паводле ўказу расейскага імпэратара Аляксандра II, на тэрыторыі Вялікага Княства Фінляндзкага была ўведзеная ўласная валюта — марка.

Цяпер грашовая адзінка Фінляндыі — эўра
Цяпер грашовая адзінка Фінляндыі — эўра

3) У выніку «Зімовай вайны» з СССР у 1939-1940 гадах Фінляндыя страціла 10% сваёй тэрыторыі, і з гэтай тэрыторыі было эвакуявана звыш 400 тысячаў чалавек (10% ад усяго насельніцтва краіны).

Фінскія вайскоўцы падчас «Зімовай вайны».
Фінскія вайскоўцы падчас «Зімовай вайны».

4) У Фінляндыі дзьве афіцыйныя мовы: фінская і швэдзкая. Пераважная большасьць насельніцтва (90%) лічаць фінскую роднай мовай. Шыльды на афіцыйных установах — на дзьвюх мовах.

Фінскі нацыянальны эпас «Калевала» ў перакладзе на беларускую мову
Фінскі нацыянальны эпас «Калевала» ў перакладзе на беларускую мову

5) Некаторыя вынаходніцтвы, паводле якіх Фінляндыя вядомая сьвету:

  • саўна
  • «кактэйль Молатава»
  • кампутарная апэрацыйная сыстэма Linux
  • SMS
«Кактэйль Молатава» падчас дэманстрацыі ў Вэнэсуэле. Хоць іх выкарыстоўвалі і раней, сваю назву і шырокі ўжытак такія запальныя бомбы атрымалі падчас «Зімовай вайны»
«Кактэйль Молатава» падчас дэманстрацыі ў Вэнэсуэле. Хоць іх выкарыстоўвалі і раней, сваю назву і шырокі ўжытак такія запальныя бомбы атрымалі падчас «Зімовай вайны»

6) Найбольш вядомыя фінскія фірмы

  • Nokia
  • Kone
  • Stockmann
  • Hesburger
  • Paulig
Адна зь раньніх мадэляў, Nokia 3310
Адна зь раньніх мадэляў, Nokia 3310

7) Фінляндыя — адна з самых маланаселеных эўрапейскіх краінаў, шчыльнасьць насельніцтва складае 16 чалавек на квадратны кілямэтар (для параўнаньня — у Беларусі 46 чал. / Км 2, ва Ўкраіне — 74 чал. / Км 2, у Галяндыі — 404 чал. / Км 2)

8) У Фінляндыі налічваецца 190 тысячаў азёраў, іх тэрыторыя складае больш за 10% агульнай плошчы краіны.

9) Камітэт па водных рэсурсах пры ААН прызнаў вадаправодную ваду ў Фінляндыі самай чыстай у сьвеце, 80% вады ў Фінляндыі клясыфікуецца як выключна чыстая.

10) Фіны займаюць першае месца па спажываньні кавы, штогод яны спажываюць у сярэднім па 14 кг кавы, гэта 9 кубкаў на дзень.

11) На пяць мільёнаў жыхароў у Фінляндыі 2 мільёны саўнаў.

Традыцыйная фінская саўна
Традыцыйная фінская саўна

12) З 1894 году па цяперашні час у Хэльсынкі на Сэнацкай плошчы стаіць помнік вялікаму князю фінляндзкаму і расейскаму імпэратару Аляксандру II. Помнік пастаўлены ў памяць аб аднаўленьні імпэратарам Аляксандрам II фінскага парлямэнтарызму.

Расейскі імпэратар Аляксандр ІІ
Расейскі імпэратар Аляксандр ІІ

13) Упершыню ў Эўропе права абірацца ў парлямэнт жанчыны атрымалі ў 1906 годзе ў Вялікім Княстве Фінляндзкім, якое тады было часткай Расейскай імпэрыі.

Вайскоўкі з Фінлядныі і Швэцыі ў Аўганістане
Вайскоўкі з Фінлядныі і Швэцыі ў Аўганістане

14) У Фінляндыі самы працяглы ў Эўропе адпачынак для працоўных — 39 дзён.

15) З пачатку 2017 году Фінляндыя стала першай краінай у сьвеце, ў якой некаторыя грамадзяне атрымліваюць базавы даход — безумоўныя выплаты ад дзяржавы, якія не залежаць ад іх сацыяльнага статусу. Першымі ўдзельнікамі экспэрымэнту сталі выпадкова выбраныя 2 тысячы беспрацоўных.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG