Гішпанскія і фінскія зьнішчальнікі былі адпраўленыя на перахоп трох расейскіх самалётаў, якія ляцелі каля эстонскай паветранай прасторы ў аўторак. Пра гэта гаворыцца ў заяве NATO.
Паводле NATO, расейскія самалёты былі ідэнтыфікаваныя як два МіГ-31 і адзін транспартны АН-26. «Два гішпанскіх самалёта F-18 ад місіі NATO па кантролі за паветранай прасторай узьляцелі з авіябазы «Амары» у Эстоніі», — паведамілі ў NATO, адзначыўшы, што фінскія самалёты таксама ўздымаліся ў паветра.
Цягам апошніх гадоў колькасьць выпадкаў перахопу расейскіх самалётаў самалётамі NATO павялічылася ва ўмовах абвастрэньня напружанасьці паміж Захадам і Масквой у сувязі з роляй Расеі ва ўкраінскім крызысе.