Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран заявіў, што караблі ЗША абстралялі фрэгаты вартавых Ісламскай рэвалюцыі


Іранскі корпус вартавых Ісламскай рэвалюцыі заявіў, што авіяносец ВМС ЗША наблізіўся да патрульнага карабля Ірану і зрабіў папераджальны стрэл.

Вартавыя Ісламскай рэвалюцыі называюць гэта «правакацыйным» крокам. Корпус вартавых паведамляе, што небясьпечнае ўзаемадзеяньне адбылося 29 ліпеня днём, пасьля чаго караблі ВМС ЗША пакінулі гэты раён.

Паведамляецца, што амэрыканскі авіяносец клясы USS Nimitz і карабель, які яго суправаджаў, знаходзіліся пад наглядам іранскіх фрэгатаў. Авіяносец накіраваў верталёт да іранскай нафтагазавай плятформы Resalat і блізка падышоў да іранскіх караблёў, гаворыцца ў паведамленьнях іранскіх інфармацыйных агенцтваў.

На мінулым тыдні патрульны карабель ВМС ЗША зрабіў папераджальныя стрэлы па іранскім караблі вартавых Ісламскай рэвалюцыі ў паўночнай частцы Пэрсыдзкай затокі. Гэта адбылося пасьля таго, як іранскі карабель перакрыў ход амэрыканскаму караблю, заявілі вайскоўцы ЗША.

Цэнтральнае камандаваньне ЗША паведаміла, што карабель USS Thunderbolt зрабіў папераджальныя стрэлы 25 ліпеня пасьля таго, як іранскае судна праігнаравала спробы наладзіць зь ім радыёсувязь. Паведамляецца, што карабель Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі правёў «небясьпечнае і непрафэсійнае ўзаемадзеяньне» ў міжнародных водах, ігнараваў папераджальныя сырэны і іншыя сыгналы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG