Суд прысудзіў былому прэзыдэнта Бразыліі Луісу Інасію Лулу да Сілву 9,5 гадоў турмы, прызнаўшы яго вінаватым у карупцыі, паведамляе Бі-Бі-Сі.
Улады Канады абвясьцілі аб зьняцьці гандлёвых абмежаваньняў зь Беларусі. Гэтае рашэньне ўступае ў сілу ў сераду, 12 ліпеня, з публікацыяй у афіцыйнай газэце Canada Gazette.
Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак уключаны ў склад Рэспубліканскай грамадзкай назіральнай камісіі пры Міністэрстве юстыцыі Беларусі.
З 11 да 15 ліпеня ў Менску праходзіць ХІХ Усясьветны кангрэс расейскай прэсы. 238 удзельнікаў з 52 краін сьвету прадстаўляюць 213 расейскамоўных СМІ.
Акцыя пратэсту адбылася каля амбасады Беларусі у Брусэлі у панядзелак а 11.30. Удзельнікі акцыі трымалі фатаграфіі палітвязьняў і плякат зь іх імёнамі. Падчас акцыі мінакам раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра Зьмітра Паліенку і Міхаіла Жамчужнага.
Амбасадар Францускай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Дзідзье Канэс у інтэрвію Свабодзе заявіў, што адносіны паміж Францыяй і Беларусьсю «дасягнулі той ступені даверу, якая дазваляе весьці шчыры дыялёг пра ўсе сюжэты».
Амбасадар Францускай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусі Дзідзье Канэс дасьць інтэрвію Свабодзе ў жывым эфіры.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і першая лэдзі Мэланія Трамп плянуюць сёньня адправіцца ў Францыю з двухдзённым візытам.
МЗС Беларусі распаўсюдзіў камэнтар у сувязі з тым, што беларуская дыпляматка Алена Купчына не знайшла падтрымкі на выбарах генэральнага сакратара АБСЭ.
Новым генэральным сакратаром Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) стане швэйцарскі дыплямат Томас Грэмінгер.
Аляксандар Лукашэнка выступіў на адкрыцьці пленарнага паседжаньня Усясьветнага кангрэсу расейскай прэсы, які другі раз сабраўся ў Менску. Цытаты паводле БелТA i tut.by.
На нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі беларускі амбасадар у Кітаі Кірыла Руды паскардзіўся на празьмерна пільны, як на яго думку, надгляд кітайскіх дэлегацыяў у Нацыянальным аэрапорце «Менск», перадае АНТ.
У аўторак парлямэнт Літвы зацьвердзіў структуру ўзброеных сілаў краіны і пляны арміі на 2023 год.
Прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон прыедзе з рабочым візытам у Беларусь 12–14 ліпеня, перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам заплянаваныя на 13 ліпеня ў Віцебску, у дзень адкрыцьця «Славянскага базару».
Кангрэс ЗША можа неўзабаве аднавіць працу над законапраектам аб санкцыях супраць расейскіх грамадзян і расейскіх кампаніяў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа 11 ліпеня выключыла расейскую «Лябараторыю Касьперскага» з двух сьпісаў пастаўшчыкоў, якіх урадавыя ўстановы могуць выкарыстоўваць для набыцьця тэхналягічнага абсталяваньня.
Адобва бакі што ваявалі за ірацкі горад Мосул, учынілі злачынствы супраць цывільнага насельніцтва, заявіла міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
З 12 па 14 ліпеня прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон наведае Беларусь з працоўным візытам.
Чальцы Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) пераадолелі месяцы тупіка і ў аўторак дамовіліся наконт высокіх пасадаў у арганізацыі.
Старэйшы сын прэзыдэнта ЗША Трампа Дональд Трамп-малодшы ў аўторак апублікаваў электронную перапіску, у якой ідзе гаворка аб прапанове з боку высокапастаўленага расейскага пракурора даць перадвыбарчаму штабу Трампа кампрамэтуючую інфармацыю аб яго суперніцы Гілары Клінтан.
Нямецкая кампанія Siemens падала пазоў у Арбітражны суд Масквы супраць кампаніі «Технопромэкспорт», якая ўваходзіць у структуру «Ростеха», і пецярбурскага сумеснага прадпрыемства «Siemens технологии газовых турбин».
Старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец назваў сябраў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Уладзімера Арлова і Васіля Якавенку «хлопчыкамі ад пяра» і заявіў, што «яны адкрыта ўслаўляюць фашызм і патрабуюць назваць у Менску вуліцу імем Вільгельма Кубэ». Васіль Якавенка назваў заявы старшыні праўладнага СПБ «хлусьнёй, лухтой, паклёпам» і зьбіраецца падаць на Чаргінца ў суд.
Кітайскія ўлады заблякавалі ўсе згадкі пра прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціне ў Sina Weibo, кітайскім сэрвісе мікраблогаў, падобным на Twitter, такім чынам забясьпечыўшы расейскаму прэзыдэнту імунітэт ад грамадзкай крытыкі, піша The Financial Times.
Эўрапейскі суд па правах чалавека (ЭСПЧ) прызнаў законным уведзеную ў Бэльгіі забарону на нашэньне нікабаў (мусульманскіх хустак, якія амаль цалкам хаваюць аблічча).
Блогер Антон Матолька атрымаў адказ зь Міністэрства абароны наконт заяваў прэсавага сакратара Ўладзімера Макарава, зробленых незадоўга да параду на афіцыйны Дзень незалежнасьці 3 ліпеня.
11 ліпеня ў Менску прайшла нарада па прыярытэтах зьнешняй палітыкі Беларусі. Аляксандар Лукашэнка на ёй заявіў, што час «патрабуе выбудоўваць нашу замежнапалітычную і зьнешнеэканамічную дзейнасьць па-новаму. Больш маштабна і наступальна».
У рэгіёне праходзяць вучэньні з удзелам войскаў і сыстэм ПРА пяці краін NATO.
Сёньня Эўразьвяз адзначае дзень памяці ахвяраў трагедыі ў Срэбраніцы, дзе каля васьмі тысячаў басьнійскіх мусульманаў былі забітыя вайсковымі злучэньнямі басьнійскіх сэрбаў падчас вайны на Бальканах.
Адзін зь лідэраў грамадзянскага руху «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў адрэагаваў на заявы кіраўнікоў правацэнтрысцкай кааліцыі.
Як паведамляе ТАСС, пра гэта заявіў сёньня міністар замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў пасьля нефармальнай сустрэчы ў аўстрыйскім горадзе Маўэрбаху кіраўнікоў МЗС краінаў АБСЭ
Па абедзе 12 ліпеня Амбасадар Францускай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусі Дзідзье Канэс дасьць інтэрвію Свабодзе ў жывым эфіры. Пачатак трансьляцыі на Youtube і Facebook плянуецца а 16-й гадзіне.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька выказаўся наконт пазыцыі лідэраў грамадзкай арганізацыі «Гавары праўду».
Апазыцыя ня здолее правесьці пасьпяховую прэзыдэнцкую кампанію, калі ня будзе аб’яднаная вакол фігуры аднаго кандыдата, заявіў на прэс-канфэрэнцыі правацэнтрысцкай кааліцыі старшыня Руху «За Свабоду» Юры Губарэвіч.
Краіны Эўразьвязу канчаткова ўхвалілі Пагадненьне аб асацыяцыі з Украінай. Яно мае ўступіць у сілу сёлета 1 верасьня.
Старэйшы сын прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа — Дональд — у панядзелак заявіў, што гатовы супрацоўнічаць з Кангрэсам у справе сувязяў выбарчай кампаніі Трампа з Масквой.
Міністэрства абароны Расеі назвала «хлусьнёй» тое, што ўзяты ўкраінскімі вайскоўцамі ў Луганскай вобласьці ў палон Віктар Агееў быў кантрактнікам ва ўзброеных сілах Расеі — нават нягледзячы на ўласныя прызнаньні Агеева.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа падтрымлівае ўвядзеньне новых санкцыяў супраць Расеі, паведаміў 10 ліпеня дырэктар Белага дома ў пытаньнях заканадаўства Марк Шорт.
11 ліпеня ў аўстрыйскім горадзе Маўэрбаху пройдзе нефармальная сустрэча міністраў замежных спраў краін, што ўваходзяць у Арганізацыю па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ). Яе адметнасьцю можа стаць вырашэньне кадравых пытаньняў.
Абвешчаныя Ўкраінай пляны пра ўвядзеньне біямэтрычнага кантролю для замежных грамадзян пры ўезьдзе на ўкраінскую тэрыторыю будуць патрабаваць дадатковых перамоў з шэрагам дзяржаў, зь якімі цяпер краіна мае пагадненьні пра бязьвізавы рэжым.
Якія вузлы міжнароднай палітыкі здолелі разьвязаць ці разрубіць удзельнікі сёлетняга саміту «вялікай дваццаткі»? Далей ці бліжэй адно да аднаго сталі ў выніку саміту ЗША і Эўразьвяз? Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін?
Такую заяву прэзыдэнт Украіны зрабіў на супольнай прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам.
Міністэрства абароны Грузіі аб’явіла пра пачатак паэтапнай замены ва ўзброеных сілах аўтаматычнай зброі савецкай і расейскага вытворчасьці на амэрыканскія аналягі.
У Адэсе затрымалі падазраванага ва ўдзеле ў масавых беспарадках 2 траўня 2014 году, які хаваўся ад сьледзтва.
Генэральны сакратар Міністэрства замежных справаў Нідэрляндаў Яганна Брант 10 ліпеня паўдзельнічала ў адкрыцьці аддзяленьня амбасады гэтай краіны ў Менску.
Аляксандар Лукашэнка абсалютны рэкардсмэн у працягласьці кіраваньня краінай за апошнія 100 гадоў. Але і 23 гады не рэкорд. У нашай гісторыі шмат прыкладаў, калі людзі знаходзіліся ва ўладзе па 30, 40 і нават 50 гадоў. Свабода сабрала пяць палітычных доўгажыхароў ад часоў Міндоўга да нашых дзён.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей ня бачыць нічога дзіўнага ў тым, што беларускія парлямэнтары на сэсіі ПА АБСЭ галасавалі па-рознаму.
На цырымонію прыбыла генэральны сакратар МЗС Нідэрляндаў Яганна Брант. Спадарыня Брант заявіла, што для Нідэрляндаў гэта вельмі важна — адкрыць першае ў сваёй гісторыі дыпляматычнае прадстаўніцтва ў Беларусі.
Расейскі закон пра грамадзянства маюць дапоўніць нормай «публічнага адрачэньня ад грамадзянства Ўкраіны» — рашэньне прынята ў расейскай Дзяржаўнай Думе перад другім чытаньнем законапраекту аб пазбаўленьні грамадзянства тэрарыстаў.
Цэнтральны банк Катару мае ў рэзэрвах 340 мільярдаў даляраў, якія могуць дапамагчы яму перажыць «любыя наступствы» байкоту чатырма арабскімі краінамі, заявіў CNBC кіраўнік банку Абдула Сауд Аль-Тані.
Замежныя турысты за апошнія гады адчулі, што хочуць і могуць прыехаць у Беларусь, заявіў дзяржаўнаму тэлеканалу СТВ генэральны сакратар Усясьветнай арганізацыі турызму пры ААН Талеб Рафаі.
Загрузіць яшчэ