Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прапанавалі працэдуру «публічнага адрачэньня ад грамадзянства Ўкраіны»


Расейскі закон пра грамадзянства маюць дапоўніць нормай «публічнага адрачэньня ад грамадзянства Ўкраіны» — рашэньне прынята ў расейскай Дзяржаўнай Думе перад другім чытаньнем законапраекту аб пазбаўленьні грамадзянства тэрарыстаў, піша «Коммерсант» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

На пасяджэньні адпаведнага камітэту 11 чэрвеня маюць выступіць прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных справаў, якія распавядуць пра нібыта немагчымасьць атрыманьня даведкі аб выхадзе з грамадзянства Ўкраіны — такія нібы «перасталі выдаваць».

Магчымы тэкст «публічнага адрачэньня» не апублікаваны.

Раней прапанову выключыць са сьпісу неабходных дакумэнтаў даведку аб выхадзе з грамадзянства той краіны, дзе чалавек цяпер лічыцца грамадзянінам, калі ён ня можа яе атрымаць, агучыў на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным лідэр ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі. Пуцін не адмаўляўся і не пагаджаўся з прапановай.

Пры гэтым «публічнае адрачэньне», у якой бы форме яно не адбывалася, ня значыць, што Ўкраіна аўтаматычна перастане лічыць чалавека сваім грамадзянінам без належных юрыдычных працэдураў. Калі чалавека з грамадзянствам Расеі і толькі «вуснай адмовай» ад украінскага грамадзянства зловяць на злачынстве на тэрыторыі Ўкраіны, судзіць яго будуць як украінскага грамадзяніна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG