Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Купчына не прайшла. «Шанцы на абраньне зьнізілі рэпрэсіі»


Чальцы Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) пераадолелі месяцы тупіка і ў аўторак дамовіліся наконт высокіх пасадаў у арганізацыі.

Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Аўстрыі Сэбастыян Курц, паведамляе Reuters.

Чатыры кіруючыя пасады пустуюць праз адсутнасьць адзінагалоснасьці сярод 57 краін-сябраў арганізацыі.

У АБСЭ пустуюць пасады генэральнага сакратара, вярхоўнага камісара ў справах нацыянальных меншасьцяў, прадстаўніка па свабодзе СМІ і дырэктара Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ).

Курц заявіў, што дзяржавы-чальцы АБСЭ падтрымалі прапанову Аўстрыі аб тым, што пазыцыі запоўненяць адпаведна былы амбасадар АБСЭ ў Швайцарыі Томас Грэмінгер, былы Генэральны сакратар АБСЭ Лямбэрта Занье, былы лідэр Сацыялістычнай партыі Францыі Арлем Дэзір і былая міністарка замежных спраў Ісьляндыі Інгэб'ёрг Гісьлядоцір.

На высокія пасады ў АБСЭ прэтэндавала і беларуская дыпляматка Алена Купчына. Аднае яе імя ў сьпісе ня ўзгадваецца. На сёньня яна ачольвае амбасаду Беларусі ў Аўстрыі і па сумяшчальніцтве ў Харватыі, а таксама прадстаўляе Беларусь у АБСЭ і іншых міжнародных арганізацыях, якія працуюць у Вене.

Былы беларускі дыплямат Валеры Кавалеўскі напісаў у сваім Фэйсбуку, што перашкодай сталі рэпрэсіі ў Беларусі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG