Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад ЗША адмовіўся ад паслугаў «Лябараторыі Касьперскага»


Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа 11 ліпеня выключыла расейскую «Лябараторыю Касьперскага» з двух сьпісаў пастаўшчыкоў, якіх урадавыя ўстановы могуць выкарыстоўваць для набыцьця тэхналягічнага абсталяваньня, перадае Politico. Гэта адбылося праз дапушчэньне таго, што прадукты кампаніі могуць быць выкарыстаныя Крамлём для атрыманьня доступу да сетак у ЗША.

Сам Касьперскі заявіў, што «ня мае ніякіх сувязяў ні з адным урадам, і кампанія ніколі не дапамагала і ня будзе дапамагаць ніводнаму ўраду ў кібэршпіянажы».

Выключэньне са сьпісу дазволеных пастаўшчыкоў — найбольш канкрэтнае дзеяньне па кампаніі Яўгена Касьперскага пасьля месяцаў падазрэньняў, што «Лябараторыя Касьперскага» можа быць занадта цесна зьвязаная з расейскімі спэцслужбамі, якіх у сваю чаргу падазраюць у кібэратаках на ЗША.

Шараговым грамадзянам ЗША карыстацца прадуктамі кампаніі не забаронена.

«Лябараторыя Касьперскага» ёсьць адным зь вядучых гульцоў на рынку кібэрбясьпекі цягам дзесяцігодзьдзяў, уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых у сьвеце пастаўшчыкоў антывірусаў.

XS
SM
MD
LG