Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада зьняла гандлёвыя абмежаваньні зь Беларусі


Улады Канады абвясьцілі аб зьняцьці гандлёвых абмежаваньняў зь Беларусі. Гэтае рашэньне ўступае ў сілу ў сераду, 12 ліпеня, паведамляе РИА-Новости з спасылкай на афіцыйную газэту Canada Gazette.

Абмежаваньні былі ўведзеныя ў 2006 годзе на фоне асцярог канадзкіх уладаў з нагоды недатрыманьня правоў чалавека ў Беларусі.

«Гэтае рашэньне адлюстроўвае прызнаньне Канадай таго, што Беларусь дамаглася прагрэсу ў ключавых пытаньнях, зьвязаных з правамі чалавека. Канада таксама прызнае канструктыўную ролю, якую адыграла Беларусь у спрыяньні перамовам аб рэжыме спыненьня агню і дасягненьні мірнага пагадненьня ва Ўкраіне ў верасьні 2014 і лютым 2015 году», — гаворыцца ў афіцыйнай газэце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG