Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп-малодшы апублікаваў лісты пра тое, што расейскі пракурор прапаноўваў яму кампрамат на Клінтан


Дональд Трамп-малодшы
Дональд Трамп-малодшы

Старэйшы сын прэзыдэнта ЗША Трампа Дональд Трамп-малодшы ў аўторак апублікаваў электронную перапіску, у якой ідзе гаворка аб прапанове з боку высокапастаўленага расейскага пракурора даць перадвыбарчаму штабу Трампа кампрамэтуючую інфармацыю аб яго суперніцы Гілары Клінтан.

«Дзяржаўны пракурор Расеі ... прапанаваў даць перадвыбарчаму штабу Трампа нейкія афіцыйныя дакумэнты і інфармацыю, якая кампрамэтуе Гілары Клінтана і яе сувязі з Расеяй, што можа быць вельмі карысным для вашага бацькі» — гаворыцца ў электронным лісьце піяршчыка Роба Голдстоўна Дональду Трампу-малодшаму ад 3 чэрвеня 2016 год.

«Гэта, відавочна, канфідэнцыйная інфармацыя вельмі высокага ўзроўню, але гэта частка падтрымкі, якую аказвае Расея і яе ўрад спадару Трампу» — гаварылася ў лісьце Голдсоўна, які Трамп-малодшы апублікаваў у Twitter.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG