Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве ўпершыню разгорнутыя ракетныя комплексы Patriot


У рэгіёне праходзяць вучэньні з удзелам войскаў і сыстэм ПРА пяці краін NATO.

Міністэрства абароны Літвы паведаміла, што падчас ваенных вучэньняў NATO ў краінах Балтыі ўпершыню разгортваюцца ракеты далёкага радыюсу дзеяньня Patriot.

У вучэньнях «Спадчына Тобруку — 2017» (Tobruq Legacy 2017) задзейнічаны войскі і сыстэма ПРА пяці краін NATO, уключна зь Вялікабрытаніяй, ЗША, Латвіяй і Польшчай.

Міністэрства паведаміла, што разгортваньне ракет «дэманструе нязьменную прыхільнасьць ЗША бясьпекі Літвы і іх гатоўнасьць накіраваць стратэгічныя сродкі» ў рэгіён Балтыйскага мора.

Літва, якая мяжуе з Калінінградзкай вобласьцю, дзе базуецца расейскі Балтыйскі флёт, адчувае сурʼёзную занепакоенасьць з нагоды ваеннай моцы Масквы ў рэгіёне.

Краіны NATO разьмясьцілі каля 4 тысяч вайскоўцаў у трох краінах Балтыі і Польшчы для процідзеяньня расейскай прысутнасьці. Вучэньні працягнуцца да 22 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG