Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Францыі прыйдзе ў студыю Свабоды. Пішыце яму вашыя пытаньні!


Дзідзье Канэс, амбасадар Францускай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусі
Дзідзье Канэс, амбасадар Францускай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусі

Па абедзе 12 ліпеня Амбасадар Францускай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусі Дзідзье Канэс дасьць інтэрвію Свабодзе ў жывым эфіры. Пачатак трансьляцыі на Youtube і Facebook плянуецца а 16-й гадзіне.

Тэмамі гутаркі будуць француска-беларускае палітычнае і эканамічнае супрацоўніцтва, пэрспэктывы Беларусі на эўрапейскім кантынэнце і ў сувязях з Эўразьвязам, а таксама беларускія падзеі — ад пратэстаў «недармаедаў» да ўвядзеньня 5-дзённага бязьвізавага рэжыму.

Вы можаце прапанаваць свае пытаньні да спадара Канэса. Найбольш цікавыя будуць агучаныя ў апошняй частцы трансьляцыі, амбасадар гатовы адказаць на іх.

Пісаць пытаньні можна як у камэнтары да гэтай навіны, так і ў камэнтарах пад трансьляцыямі на Youtube і Facebook.

Радыё Свабода на Facebook >>

Радыё Свабода на Youtube >>

Дзідзье Канэс быў прызначаны амбасадарам у Беларусі ў жніўні 2016 году. Яму 55 гадоў, скончыў факультэт расейскай мовы і гісторыі, у дыпляматыі з 1994 году. Раней працаваў намесьнікам дырэктара Крызіснага цэнтру МЗС Францыі, намесьнікам прадстаўніка Францыі пры Камітэце палітыкі і бясьпекі Эўразьвязу, першым сакратаром сталага прадстаўніцтва Францыі ў АБСЭ і першым сакратаром у амбасадзе Францыі ў Лёндане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG