Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Малдовы сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам у Віцебску


Ігар Дадон

З 12 па 14 ліпеня прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон наведае Беларусь з працоўным візытам.

Паводле прэзыдэнцкай прэс-службы, Лукашэнка і Дадон падчас сустрэчы 13 ліпеня ў Віцебску абмяркуюць увесь спэктар беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва ў палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сфэрах. Асобная ўвага будзе аддадзена ўзаемадзеяньню ў фармаце інтэграцыйных абʼяднаньняў.

У той жа дзень Ігар Дадон возьме ўдзел у адкрыцьці міжнароднага фэстывалю «Славянскі базар у Віцебску».

Плянуецца, што прэзыдэнт Малдовы сустрэнецца з прадстаўнікамі дзелавых колаў Беларусі і малдаўскай дыяспары, наведае шэраг прадпрыемстваў.

Прарасейскі прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон настойвае, што Эўразьвяз не дае абяцаных пераваг, і разьлічвае на эканамічнае збліжэньне Кішынёва з Масквой.

Аднак малдаўскія палітолягі сумняюцца, што прарасейскаму прэзыдэнту ўдасца зьбіць краіну з заходняга курсу.

XS
SM
MD
LG