«У некаторых выпадках гэтыя дзеяньні раўназначныя ваенным злачынствам», — напісалі праваабаронцы ў справаздачы «Любой цаной: грамадзянская катастрофа ў заходнім Мосуле, Ірак», апублікаванай 11 ліпеня.
У новым дакладзе прыводзяцца паказаньні відавочцаў — мясцовых жыхароў, лекараў, супрацоўнікаў гуманітарнай місій, журналістаў, супрацоўнікаў ААН, экспэртаў па ўзбраеньнях.
У дакумэнце, у прыватнасьці, сьцьвярджаецца, што баевікі з джыхадысцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» у баях за заходнюю частку Мосула:
- выкарыстоўвалі ў якасьці жывых шчытоў мірных жыхароў, сагнаных з навакольных вёсак,
- перашкаджалі насельніцтву бегчы з Мосула, замініраваўшы шляхі магчымай эвакуацыі,
- забівалі мірных жыхароў, якія спрабавалі супраціўляцца баевікам.
У той жа час ірацкія салдаты і войскі кааліцыі пад камандаваньнем ЗША, гаворыцца ў дакладзе:
- ўжывалі ўзбраеньне, «якое ні пры якіх абставінах недапушчальна ўжываць у густанаселеных раёнах»,
- забілі ня менш за 426 мірных жыхароў, ужываючы цяжкія і невысокадакладныя віды ўзбраеньняў
Праваабаронцы Amnesty International заклікалі правесьці незалежнае расьсьледаваньне меркаваных ваенных злачынстваў у Мосуле.