Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінская армія заменіць аўтаматы Калашнікава на амэрыканскія М4


Аўтаматычная вінтоўка M4
Аўтаматычная вінтоўка M4

Міністэрства абароны Грузіі аб’явіла пра пачатак паэтапнай замены ва ўзброеных сілах аўтаматычнай зброі савецкай і расейскага вытворчасьці на амэрыканскія аналягі.

Першыя партыі амэрыканскіх аўтаматычных вінтовак M4 і кулямётаў M240 будуць закупленыя на сродкі, якія выдзяляюцца Вашынгтонам у якасьці фінансавай дапамогі.

Міністэрства абароны Грузіі не ўдакладняе, колькі часу і этапаў зойме пераход войскаў на новую агнястрэльную зброю, аднак пацьвярджае, што першыя партыі аўтаматычных вінтовак і кулямётаў паступяць з ЗША ўжо ў найбліжэйшы час. Пробныя ўзоры аўтаматаў і кулямётаў ўжо перададзеныя падразьдзяленьню 43-га батальёну на Крцаніскай вайсковай базе, дзе месьціцца трэніровачны цэнтар NATO.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG