Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд па правах чалавека прызнаў законнай бэльгійскую забарону на нікабы


Жанчына, апранутая ў нікаб
Жанчына, апранутая ў нікаб

Эўрапейскі суд па правах чалавека (ЭСПЧ) прызнаў законным уведзеную ў Бэльгіі забарону на нашэньне нікабаў (мусульманскіх хустак, якія амаль цалкам хаваюць аблічча).

Суд пастанавіў, што гэтае абмежаваньне скіраванае на падтрыманьне сацыяльнай згоды, абарону «правоў і свабодаў іншых людзей, што неабходна ў дэмакратычным грамадзтве».

Пазоў у ЭСПЧ падалі дзьве мусульманкі — падданыя Бэльгіі і Марока, якія настойвалі на сваім праве свабоднага выбару і на тым, што закон носіць дыскрымінацыйны характар.

Парушэньне адпаведнага закону ў Бэльгіі цягне за сабой штрафы і пазбаўленьне волі на тэрмін да сямі гадоў.

Першай у Эўропе краінай, якая забараніла нашэньне нікабу, была Францыя (красавік 2011 году).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG