У той жа час, дадаў чыноўнік, у адміністрацыі Трампа хочуць зьменаў ва ўхваленым Сэнатам законапраекце, каб гэты дакумэнт не абмяжоўваў паўнамоцтваў у пытаньні накладаньня або адмены санкцыяў.
«Наш непакой выклікае тое, што заканадаўства, на нашу думку, вызначае надзвычайны прэцэдэнт дэлегаваньня ў пытаньнях замежнай палітыкі чальцам Кангрэсу», — адзначыў Марк Шорт.
Законапраект аб накладаньні на Расею новых санкцыяў, прыняты празь верагоднае ўмяшаньне ў выбарчы працэс у ЗША і зь іншых прычынаў, сярод якіх дзеяньні Масквы супраць Украіны, быў амаль аднадушна ўхвалены ў Сэнаце. З працэдурных прычынаў ягонае зацьвярджэньне прыпынілася ў Палаце прадстаўнікоў.