Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны РФ: затрыманы ва Ўкраіне Агееў не служыў па кантракце


Віктар Агееў
Віктар Агееў

Міністэрства абароны Расеі назвала «хлусьнёй» тое, што ўзяты ўкраінскімі вайскоўцамі ў Луганскай вобласьці ў палон Віктар Агееў быў кантрактнікам ва ўзброеных сілах Расеі — нават нягледзячы на ўласныя прызнаньні Агеева.

У паведамленьні прэс-службы Паўднёвай вайсковай акругі гаворыцца, што Віктар Агееў ня мог падпісаць кантракт з Узброенымі сіламі РФ за чатыры дні, як ён сьцьвярджае ў сваім інтэрвію, таму што на гэта нібыта патрабуецца больш за месяц.

У інтэрвію ўкраінскаму тэлеканалу напярэдадні Агееў паведаміў, што служыць у Новачаркаску, у палку сувязі і навучальным цэнтры Паветрана-касьмічных сілаў Расеі. Ён пацьвердзіў, што ў сакавіку 2017 году прыехаў у Растоўскую вобласьць і падпісаў кантракт на службу ва Ўзброеных сілах Расеі. Паводле яго, ён прыехаў у сваю частку, прабыў там 4 дні, падпісаў кантракт і літаральна адразу быў адпраўлены ў Данбас.

Расеец Віктар Агееў быў затрыманы ўкраінскімі вайскоўцамі ў Луганскай вобласьці. Цяпер ён утрымліваецца ў СІЗА ў Старабельску.

У Мінабароны Расеі сьцьвярджаюць, што Агееў раней служыў у расейскай арміі, але быў звольнены ў запас яшчэ ў траўні 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG