Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы ў Данбасе расеец Агееў пацьвердзіў, што служыў у арміі Расеі


Ілюстрацыйнае фота. Ваяўнікі-сэпаратысты ў Луганскай вобласьці Ўкраіны
Ілюстрацыйнае фота. Ваяўнікі-сэпаратысты ў Луганскай вобласьці Ўкраіны

Затрыманы на Данбасе Віктар Агееў пацьвердзіў, што быў адпраўлены на ўсход Украіны пасьля падпісаньня кантракту на службу ва Ўзброеных сілах Расеі. Пра гэта Агееў заявіў у інтэрвію «ТСН. Тиждень», якое выйшла ў эфір увечары 9 ліпеня.

Ён паведаміў, што служыць у Новачаркаску, у палку сувязі і навучальным цэнтры Паветрана-касьмічных сілаў Расеі. Ён пацьвердзіў, што ў сакавіку 2017 году прыехаў у Растоўскую вобласьць і падпісаў кантракт на службу ва Ўзброеных сілах РФ. Паводле яго, ён прыехаў у сваю частку, прабыў там 4 дні, падпісаў кантракт і літаральна адразу быў адпраўлены на Данбас.

Таксама ён дапусьціў, што іншых расейскіх вайскоўцаў маглі адправіць разам зь ім.

Віктар Агееў быў затрыманы ўкраінскімі вайскоўцамі ў Луганскай вобласьці. Цяпер ён утрымліваецца ў СІЗА ў Старабельску. Мінабароны Расеі абвяргае інфармацыю пра затрыманьне свайго вайскоўца, заяўляючы, што Агееў сапраўды служыў у войску, але летась звольніўся ў запас і на службу па кантракце не паступаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG