Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Расеі адмаўляе затрыманьне свайго вайскоўца на Луганшчыне


Фатаграфіі загінулых украінскіх салдатаў (2014 - 2017) на сьцяне Міхайлаўскага сабору ў Кіеве
Фатаграфіі загінулых украінскіх салдатаў (2014 - 2017) на сьцяне Міхайлаўскага сабору ў Кіеве

Міністэрства абароны Расеі адмаўляе паведамленьні СМІ аб тым, што затрыманы напярэдадні на ўсходзе Ўкраіны Віктар Агееў зьяўляецца вайскоўцам-кантрактнікам расейскай арміі.

Пра тое, што ён трапіў у палон да ўкраінскіх вайскоўцаў у Луганскай вобласці, пісала напярэдадні руская служба ВВС.

Паводле дадзеных ВВС, у сакавіку Агееў падпісаў кантракт і нібыта зʼехаў служыць у горад Батайск Растоўскай вобласьці Расеі. Расейскае ваеннае ведамства гэта адмаўляе. Паводле міністэрства абароны РФ, Агееў быў звольнены ў запас у траўні мінулага году. Ва Ўкраіне затрыманы знаходзіўся ўжо не ў статусе расейскага вайскоўца, сьцьвярджаюць у ведамстве.

У Саюзе камітэтаў салдацкіх маці заяву мінабароны Расеі назвалі «падступнай». Старшыня саюзу Валянціна Мельнікава заявіла, што Расея ставіць пад пагрозу жыцьцё затрыманага. Паводле яе, ва ўкраінскім канфлікту расейскі бок ніколі не адмаўлялася ад сваіх вайскоўцаў.

Украіна і краіны Захаду абвінавачваюць Расею ва ўзброенай падтрымцы сэпаратыстаў на ўсходзе Ўкраіны. Крэмль афіцыйна адхіляе ўдзел расейскіх вайскоўцаў у канфлікце ў Данбасе.

Усяго, па дадзеных украінскіх уладаў, у зоне ўзброенага канфлікту на тэрыторыі Данецкай і Луганскай вобласьцяў знаходзяцца прынамсі пяць тысячаў кадравых расейскіх вайскоўцаў.

У траўні 2015 году ўкраінскія вайскоўцы затрымала ў Луганскай вобласьці расейцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева. Па дадзеных Кіева, яны служылі ў брыгадзе спэцыяльнага прызначэньня ГРУ. У расейскім камандаваньні сьцьвярджалі, што да войска затрыманыя дачыненьня ня мелі, паколькі звольніліся вызваліліся са службы за некалькі месяцаў да затрыманьня. Пазьней іх абмянялі на ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG