Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці расейца Агеева, узятага ў палон ва Ўкраіне: Ён казаў, што служыць


Ваяўнікі-сэпаратысты ў Луганскай вобласьці Ўкраіны
Ваяўнікі-сэпаратысты ў Луганскай вобласьці Ўкраіны

Маці вайскоўца зьвярнулася ў Алтайскі аддзел партыі «Яблык» з просьбай дапамагчы высьветліць лёс сына

Пра гэта паведамляе расейская «Новая газета». Газэта публікуе тэкст звароту.

Прашу спрыяць у вызваленьні майго сына Агеева Віктара Аляксандравіча, 1995 г.н., які зьехаў 18 сакавіка, зь яго словаў, па кантракце служыць у г. Батайск, у адну з частак Растоўскай вобласьці. Адтуль ён некалькі разоў тэлефанаваў, з частатой раз на тыдзень. Апошні раз тэлефанаваў 30 траўня з нумару.... Пры гэтым ён нічога не казаў, што зьбіраецца скасоўваць кантракт.

Ён быў задаволены новай службай, прыслаў загад аб прысваеньне чарговага вайсковага званьня яфрэйтар. Загад № 866 ад 4.05.2017 г.

У далейшым, 27 чэрвеня, да мяне зьвярнуўся журналісты ВВС і ад іх я даведалася, што мой сын быў узяты ў палон 24 чэрвеня на тэрыторыі Ўкраіны.

Я зьвярталася ў раённы ваенкамат, у краёвы ваенкамат па тлумачэньне, але ніякага тлумачэньня.

Прашу спрыяць ва ўстанаўленьні прычынаў, як ён апынуўся там, ва ўмовах утрыманьня ў сьледчых установах Украіны, магчымасьці зьвязацца зь ім па тэлефоне, інтэрнэт і г.д., у вызваленьні і вяртаньні дадому.

Расейскі кантрактнік Віктар Агееў быў затрыманы ва Ўкраіне ўкраінскімі вайскоўцамі падчас баявой апэрацыі 24 чэрвеня пад паселішчам Жэлабок Луганскай вобласьці. Пазьней у міністэрстве абароны РФ заявілі, што захоплены ў палон у Луганскай вобласьці Віктар Агееў у мінулым годзе «звольніўся ў запас».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG