Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын Трампа гатовы расказаць Кангрэсу аб сустрэчы з расейскім адвакатам


Старэйшы сын прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа — Дональд.
Старэйшы сын прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа — Дональд.

Старэйшы сын прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа — Дональд — у панядзелак заявіў, што гатовы супрацоўнічаць з Кангрэсам у справе сувязяў выбарчай кампаніі Трампа з Масквой. Пра гэта ён заявіў пасьля таго, як шэраг заканадаўцаў заканадаўцы запатрабавалі ад яго даць інфармацыю пра сустрэчу з расейскім адвакатам Натальляй Весяльніцкай падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2016 году.

«З задавальненьнем буду працаваць з камітэтам, каб перадаць тое, што я ведаю», — напісаў Дональд Трамп-малодшы ў Twitter. Гэты камэнтар быў адказам на заяву сэнатара Сьюзэн Колінз, якая ў панядзелак заклікала Камітэт Сэнату па выведцы распытаць яго і іншых, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы ў штабе Трампа з расейскім адвакатам.

Камітэт заявіў, што мае намер задаць пытаньні сыну Трампа і іншым асобам, якія прысутнічалі на сустрэчы. Як паведамляла газэта New York Times, падчас выбарчай кампаніі сын Трампа сустракаўся з расейскім адвакатам Натальляй Весяльніцкай, якая прапанавала яму даць кампрамат на Гілары Клінтан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG