«Другая група правакатараў, гэтыя тыя, хто самі сябе разарвуць (падарвуць — РС)», паведаміла ананімная спадарыня беларускай амбасадзе ў Бэрліне.
418 жыхароў Крычаўскага раёну падпісаліся за адстаўку старшыні райвыканкаму Васіля Сысоева. На думку незадаволеных грамадзян, ён не дае рады сваім абавязкам.
Суд у Нідэрляндах пацьвердзіў частковую віну дзяржавы за гібель каля 300 басьнійскіх мусульманаў у выніку маcавых расстрэлаў у Срэбраніцы ў 1995 годзе.
У інтэрнэце, у сацыяльных сетках разгарнулася вострая палеміка наконт мэтазгоднасьці правядзеньня парадаў. Ці патрэбныя народу відовішчы? Парад — гэта культ мілітарызму ці дэманстрацыя сілы дзяржавы? Ці варта зважаць на кошт падобных мерапрыемстваў?
На разгляд Адміністрацыі прэзыдэнта ўнесены новы праект зьмен у дэкрэт кіраўніка дзяржавы № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» (у народзе ён больш вядомы як дэкрэт «аб дармаедах»).
Колішні амбасадар Украіны ў Беларусі Валянцін Налівайчанка перакананы, што расьсьледаваньне справы журналіста Паўла Шарамета можа дапамагчы раскрыць сёньняшняе забойства.
Вядомы ў Пскове трэнэр па адзінаборствах Міхаіл Пятроў зьехаў з Расеі, баючыся магчымага перасьледу з боку ўладаў, і папрасіў палітычнага прытулку ў Эстоніі.
27 чэрвеня на паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) у Страсбуры будзе абмеркаваная справаздача спэцдакладчыка па Беларусі Андрэа Рыгоні.
«Беларускі народ з даўніх часоў, асабліва ў цяжкія пэрыяды вашай гісторыі, быў заўсёды побач. Кожны віетнамец добра памятае мінулую вайну і тую цану, якую вы заплацілі за свабоду і незалежнасьць».
Аляксандар Лукашэнка 26 чэрвеня правёў сустрэчу зь міністрам замежных справаў Анголы Жоржы Рэбэлу Пінту Шыкоці. Да таго з Шыкоці сустракаўся міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей.
Генэральны пракурор Бразыліі ўпершыню ў гісторыі краіны папрасіў Вярхоўны суд выставіць абвінавачаньні дзейнаму прэзыдэнту краіны: Мішэла Тэмэра, як сьцьвярджаецца, злавілі на хабары, перадае BBC.
Замежнапалітычнае ведамства ЗША будзе дзейнічаць прафэсійна, арганізавана і своечасова.
Тры журналісты CNN, якія мелі дачыненьне да публікацыі няслушнай інфармацыі пра сувязі чалавека з акружэньня Дональда Трампа з Расеяй, падалі ў панядзелак заявы аб звальненьні з уласнага жаданьня.
Белы дом заявіў, што сырыйскі ўрад можа весьці падрыхтоўку да яшчэ аднаго нападу з ужываньнем хімічнай зброі. Вашынгтон папярэдзіў, што рэжым Асада «заплаціць высокую цану», калі гэта адбудзецца.
Нямеччына, Аўстрыя і Францыя, дзе ёсьць фірмы, якія супрацоўнічаюць з «Газпромам», адмовіліся ўзяць слова ў панядзелак у ходзе дэбатаў.
Расейскі праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў крымінальны перасьлед журналіста сайту «Крым.Рэаліі» (праекту Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода) Мікалая Сэмэны палітычна матываваным і запатрабаваў спыніць справу ў дачыненьні да яго.
Вярхоўны Суд Злучаных Штатаў скасаваў рашэньні судоў ніжэйшай інстанцыі, якія блякавалі ўказ прэзыдэнта Дональда Трампа аб 90-дзённай забароне на наведваньне ЗША грамадзянамі шасьці мусульманскіх краінаў.
Грамадзяніна Беларусі, які ўтрымліваецца ў ізалятары Службы бясьпекі Ўкраіны ў Кіеве, падазраюць у зборы інфармацыі ва Ўкраіне на карысьць Расеі.
Адказваючы на пытаньне пра стаўленьне да подпісаў супроць вайсковых парадаў, начальнік управы інфармацыі — прэсавы сакратар галоўнай управы ідэалягічнай працы Мінабароны палкоўнік Уладзімер Макараў выказаў шмат думак, якія выклікалі цікаўнасьць у журналістаў. Свабода прыводзіць адказ палкоўніка Макарава ў тым выглядзе, як запісаў дыктафон.
Паводле дасьледаваньня, праведзенага украінскай сацыялягічнай групай «Рейтинг», 60% апытаных украінцаў давяраюць Беларусі — гэта найвышэйшы паказьнік з усіх краін.
26 чэрвеня ў МЗС Беларусі ў сувязі з «тэндэнцыйнымі выказваньнямі» ў дачыненьні да вучэньняў «Славянскае братэрства-2017» быў выкліканы амбасадар Украіны Ігар Кізім.
Міраслаў быў моцна зьбіты падчас арышту і што ў першыя дні сьледзтва да яго не пускалі адваката, хоць допыты працягваліся, у тым ліку ўначы, казала ягоная нявеста
Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім выкліканы ў МЗС Беларусі ў сувязі з «тэндэнцыйнымі выказваньнямі» наконт сумесных беларуска-расейска-сэрбскіх вучэньняў «Славянскае братэрства-2017».
У Кітаі праваабаронца і ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Лю Сяобо, асуджаны паводле абвінавачваньня ў падбухторваньні да падрыву дзяржаўнага ладу, вызвалены з турмы ў сувязі з невылечным захворваньнем. Пра гэта паведамляе выданьне South China Morning Post.
У чарговым выпуску перадачы «Весткі тыдня зь Дзьмітрыем Кісялёвым» 7 хвілін са 130 было прысьвечана беларускай нобэлеўскай ляўрэатцы Сьвятлане Алексіевіч. Дзьмітрый Кісялёў сьцьвярджаў, нібыта Алексіевіч заклікала забіваць расейцаў і забараніць расейскую мову.
У інтэрнэце ідзе збор подпісаў супроць правядзеньня ў Менску вайсковых парадаў і перанясеньне іх за горад. За гэта ўжо выказаліся больш за 3500 чалавек. Прэс-сакратар Міністэрства абароны адказаў, што «вайсковыя парады ў Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня праводзяцца і будуць праводзіцца.
Галоўнай прычынай інцыдэнту з танкам на праспэкце Незалежнасьці ў Менску ў Міністэрстве абароны Беларусі называюць сьлізкую дарогу. Так адрэагаваў на здарэньне прэсавы сакратар ведамства Ўладзімер Макараў.
Першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Васіль Мацюшэўскі распавёў, што ў парадку дня сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі будзе ўзьняты прыкладна дзясятак пытаньняў. Тры зь іх Мацюшэўскі назваў ключавымі: прамысловая каапэрацыя, пастаўкі беларускай прадукцыі ў Расею, свабода перасоўваньня і транзыт тавараў.
Ці апраўдвала Алексіевіч забойства апанэнта ўкраінскай улады Алеся Бузіны ў інтэрвію, апублікаваным Рэгнумам? Чаму яна, рускамоўная пісьменьніца, падтрымлівае палітыку ўкраінскай ўлады ў моўным пытаньні?
Беларуска-расейская мяжа застанецца празрыстай для грамадзянаў так званай саюзнай дзяржавы.
Пасол Беларусі ў Расеі Ігар Петрышэнка не выключае, што на ўзбраеньні беларускага войска ў пэрспэктыве можа зьявіцца расейскі апэратыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр».
Упершыню паліцыя Чэскай Рэспублікі выставіла абвінавачаньне чэскаму грамадзяніну за ўдзел у баях на Данбасе на баку прарасейскіх ваеўнікоў. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, былы чэскі вайсковец «удзельнічаў у падрыхтоўцы тэрарыстычнага нападу на Данбасе». Цяпер суд разглядае справу, на якую «накладзенае інфармацыйнае эмбарга».
26-28 чэрвеня Беларусь з афіцыйным візытам наведае прэзыдэнт Віетнаму Чан Дай Куанг. Перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам заплянаваныя на 27 чэрвеня — спачатку ў фармаце «сам-насам», пасьля — у пашыраным складзе з удзелам дэлегацый.
Увечары 25 чэрвеня на тэлеканале «Россия 1» у чарговым выпуску штотыднёвай перадачы «Весткі тыдня зь Дзьмітрыем Кісялёвым» 5 адсоткаў эфірнага часу было прысьвечана беларускай нобэлеўскай ляўрэатцы Сьвятлане Алексіевіч.
Майк Пампэа заявіў, што для спэцслужбаў ЗША не было нічога новага ў паведамленьнях аб расейскім умяшаньні ў выбары.
Амбасадар Расеі ў Вашынгтоне Сяргей Кісьляк, які апынуўся ў цэнтры скандалу вакол умяшаньня Крамля ў леташнюю выбарчую кампанію ў ЗША, вяртаецца на радзіму пасьля 10 гадоў знаходжаньня на пасадзе кіраўніка расейскай дыпмісіі.
Каля 15 тысяч вярблюдаў і 10 тысяч авечак, які належаць Катару, былі выгнаныя з пашаў Саудаўскай Арабіі. Пра гэта паведамілі катарскія чыноўнікі. Для выгнаных жывёл у Катары стварылі часовы прытулак з рэзэрвуарамі вады і кармоў.
Пасольства Расеі ў Нарвэгіі заявіла, што адносіны паміж дзьвюма краінамі могуць пагоршыцца праз разьмяшчэньне ў краіне больш за 300 амэрыканскіх марпехаў.
Падкантрольныя Маскве баевікі спрабуюць не дазволіць міжнароднай супольнасьці ўбачыць, што адбываецца ў Данбасе. У зьнешнепалітычным ведамстве Злучаных Штатаў ведаюць, што Расея кіруе ўзброенымі сэпаратыстамі ў Данбасе.
27 чэрвеня ў сьценах Эўрапарлямэнту ў Брусэлі адбудуцца слуханьні групы дэпутатаў Эўрапейскай народнай партыі «Беларускае грамадзтва: да сучаснай палітычнай і нацыянальнай ідэнтычнасьці?».
Аляксандар Лукашэнка падчас нарады з сваёй адміністрацыяй чарговым разам паставіў задачу — правесьці нарады аб актуальных праблемах жыцьця краіны. Што перашкаджала кіраўніку дзяржавы рабіць гэта раней? Ці адчувае Аляксандар Лукашэнка крызіс кіраваньня? Ці аднолькавыя прыярытэты ва ўладаў і грамадзтва?
Уладзімер Макей на мерапрыемствах у рамках Цэнтральнаэўрапейскай Ініцыятывы абмяркоўваў, сярод іншага, пэрспэктывы спрашчэньня візавага рэжыму «ў кантэксьце нашых адносін з Эўразьвязам» і падпісаньня пагадненьня аб рэадмісіі.
Эўрапейскі зьвяз робіць больш жорсткімі візавы рэжым для трэціх краінаў, што ня хочуць прымаць назад сваіх грамадзянаў, якія не атрымалі статусу ўцекача ў Эўропе.
Любоў Санкевіч з Бабруйску за кароткі час стала тэле- і відэазоркай. Вядомасьць звалілася на жанчыну 22 чэрвеня пасьля інтэрвію на пікеце салідарнасьці ў Менску, дзе яна публічна папрасіла прабачэньня за тое, што ў 1994 годзе галасавала за Аляксандра Лукашэнку. Па вяртаньні ў родны Бабруйск прыгоды для пэнсіянэркі ня скончыліся. На вакзале Любоў Міхайлаўну затрымалі міліцыянты і павезьлі ва ўправу складаць пратаколы. Там спадарыні Санкевіч стала блага, яна выклікала хуткую дапамогу і трапіла ў лякарню.
Расейскія пранкеры Ваван і Лексус патэлефанавалі нобэлеўскай ляўрэатцы Сьвятлане Алексіевіч і прадставіліся міністрам культуры Ўкраіны Яўгенам Нішчуком. Размове пранкераў зь пісьменьніцай ён прысьвяціў 5 хвілін эфірнага часу.
У 2014 годзе Лаўроў заяўляў, што «зялёныя чалавечыкі», якія акупавалі ўкраінскі Крым — не рэгулярныя расейскія войскі, а «сілы самаабароны», якім Расея не дае загадаў. Пазьней яго (і свае ўласныя) словы абвергнуў Уладзімер Пуцін.
Дзяржавы Пэрсыдзкай затокі, якія разарвалі дыпляматычныя дачыненьні з Катарам, падрыхтавалі сьпіс патрабаваньняў, якія афіцыйная Доха павінна выканаць для нармалізацыі сувязяў. Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press.
Супраць працягу мандату выступілі, Балівія, Бурундзі Вэнэсуэла, Індыя, Кітай, Куба, Філіпіны і Эгіпэт, за прагаласавалі 18 краінаў-сяброў Рады, устрымалася 21 краіна.
Пасьля вяртаньня зь Менску ў Бабруйск Любоў Санкевіч затрымалі шасьцёра міліцыянтаў. Вечарам з гарадзкой управы МУС яе забрала «хуткая».
Сьпікер Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч даў інтэрвію ўкраінскай службе «Голасу Амэрыкі». У 25-хвіліннай гутарцы палітык закрануў гісторыю развалу СССР і расейскую агрэсію ва Ўкраіне.
Загрузіць яшчэ