Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Siemens праз суд патрабуе вярнуць турбіну з Крыму


Газавая турбіна камбінаванага цыклю Siemens
Газавая турбіна камбінаванага цыклю Siemens

Нямецкая кампанія Siemens падала пазоў у Арбітражны суд Масквы супраць кампаніі «Технопромэкспорт», якая ўваходзіць у структуру «Ростеха», і пецярбурскага сумеснага прадпрыемства «Siemens технологии газовых турбин».

Канцэрн запатрабаваў вярнуць у Тамань турбіны, якія раней былі адпраўленыя ў анэксаваны Крым, і прадухіліць далейшыя нелегальныя пастаўкі на паўвостраў. Па дадзеных Reuters, Siemens перагледзіць пляны па разьвіцьці бізнэсу ў Расеі пасьля скандалу з турбінамі.

10 ліпеня Siemens пацьвердзіў, што як мінімум дзьве газавыя турбіны яго вытворчасьці нелегальна патрапілі ў анэксаваны Расеяй Крым. Канцэрн заявіў, што турбіны прызначаліся для энэргетычнага праекту на Таманскім паўвостраве.

Пра тое, што газавыя турбіны вытворчасьці Siemens апынуліся ў Севастопалі ў абыход санкцыяў Эўразьвязу, раней паведаміла агенцтва Reuters. У «Технопромэкспорт» настойваюць, што турбіну для Крыму набылі на другасным рынку і правялі мадэрнізацыю ўстановак сваімі сіламі. Крэмль заявіў, што на паўвостраве ўсталёўваюць турбіны расейскай вытворчасьці, сабраныя з расейскіх кампанэнтаў.

Аб плянах Расеі ўсталяваць на электрастанцыях, якія будуюцца ў Крыме, абсталяваньне Siemens два гады таму паведамляла газэта «Ведомости». Санкцыі ЭЗ забараняюць эўрапейскім кампаніям пастаўляць энэргетычныя тэхналёгіі на тэрыторыю паўвострава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG