Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катар заявіў пра рэзэрвы ў 340 млрд даляраў на час байкоту


Цэнтральны банк Катару мае ў рэзэрвах 340 мільярдаў даляраў, якія могуць дапамагчы яму перажыць «любыя наступствы» байкоту чатырма арабскімі краінамі, заявіў CNBC кіраўнік банку Абдула Сауд Аль-Тані.

Катарскі чыноўнік двойчы падкрэсьліў, што краіна мае дастаткова сродкаў, каб пераадолець любое ўзрушэньне. Паводле Аль-Тані, Цэнтральны банк заўважыў пэўны адток сродкаў іншаземцаў пасьля пачатку байкоту, але аб’ём адтоку «ня быў асабліва значным».

У пачатку чэрвеня Саудаўская Арабія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Бахрэйн і Эгіпет абвінавацілі Катар у падтрымцы тэрарызму, перапынілі дыпляматычныя і гандлёвыя стасункі зь ім, а затым выставілі ўльтыматум. Галоўныя з гэтых патрабаваньняў — спыніць супрацоўніцтва з Іранам і закрыць тэлеканал «Аль-Джазіра». Катар адпрэчыў усе абвінавачваньні, на ўмовы ўльтыматуму не пагадзіўся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG