Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чатыры арабскія краіны працягнуць байкот Катара, пакуль ён ня зьменіць палітыку


Пра гэта заявілі ў сераду ў Каіры міністар замежных спраў Савудаўскай Арабіі Адэль аль-Джубейр, выступаючы пасьля нарады кіраўнікоў МЗС Савудаўскай Арабіі, Аб’яднаных арабскіх эміратаў, Бахрэйна і Эгіпта, якая прайшла ў Каіры.

Паводле словаў міністра, аб дадатковых мерах адносна Катара будзе абвешчана ў належны час.

У сумеснай заяве, прынятай удзельнікамі сустрэчы, гаворыцца пра тое, што Катар павінен прастаць падтрымліваць тэрарыстычныя групоўкі і ўмешвацца ва ўнутраныя справы краінаў рэгіёну. У дакумэнце таксама выказана расчараваньне «нэгатыўным» адказам Катара на пастаўлены ўльтыматум, які ня можа стаць асновай для зьмены палітыкі ў дачыненьні да краіны.

5 ліпеня скончыўся тэрмін выкананьня патрабаваньняў, якія выставілі Катару чатыры краіны. Галоўныя з гэтых патрабаваньняў — спыніць супрацоўніцтва з Іранам і закрыць тэлеканал «Аль-Джазіра».

Раней у сераду міністар замежных спраў Катара Махамэд бін Абдул Рахман Аль Тані назваў блякаду «адкрытай агрэсіяй», якая парушае міжнароднае права і якая ставіць мэтай выклікаць антыкатарскія настроі на Захадзе. Пры гэтым міністар падкрэсьліў, што эмірат па-ранейшаму адкрыты для дыялёгу.

У пачатку чэрвеня Савудаўская Арабія, ААЭ, Бахрэйн і Эгіпет абвінавацілі Катар ў падтрымцы тэрарызму, перапынілі дыпляматычныя і гандлёвыя адносіны зь ім, а затым выставілі ўльтыматум. Катар адкінуў усе абвінавачваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG