Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вэнэсуэле прайшоў рэфэрэндум супраць канстытуцыйнай рэформы прэзыдэнта


Антыўрадавыя пратэсты ў Каракасе, Вэнэсуэла (архіўнае фота)

У Вэнэсуэле больш за сем мільёнаў чалавек узялі ўдзел у народным рэфэрэндуме з нагоды канстытуцыйнай рэформы прэзыдэнта краіны Нікаласа Мадура. Агулам насельніцтва Вэнэсуэлы складае каля 31 млн чалавек.

Выбаршчыкаў прасілі адказаць, ці падтрымліваюць яны пляны прэзыдэнта Мадура перапісаць канстытуцыю. Пераважная большасьць прагаласавала супраць ініцыятывы прэзыдэнта. Праціўнікі дзейных уладаў асьцерагаюцца, што папраўкі ў канстытуцыю Вэнэсуэлы прывядуць да паслабленьня ролі парлямэнту і пашырэньня паўнамоцтваў прэзыдэнта.

Рэфэрэндум зьяўляецца неафіцыйным і ня мае юрыдычнай сілы. Мадура лічыць рэфэрэндум, праведзены апазыцыяй, незаконным.

У сталіцы Вэнэсуэлы — Каракасе — падчас рэфэрэндуму невядомыя распачалі страляніну на адным з участкаў. Адзін чалавек забіты, трое параненыя. Апазыцыя сьцьвярджае, што за невядомымі стаяць улады краіны.

За апошнія месяцы падчас антыўрадавых выступаў у Вэнэсуэле забіта амаль 100 чалавек, каля 500 атрымалі раненьні, больш за паўтары тысячы затрыманыя паліцыяй.

XS
SM
MD
LG