Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадура параўнаў сябе з Садамам Хусэйнам, толькі жывым


Нікалас Мадура, архіўнае фота
Нікалас Мадура, архіўнае фота

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура ў час выступу перад студэнтамі ў Каракасе параўнаў сябе з былым прэзыдэнтам Іраку Садамам Хусэйнам.

«Я падобны да Садама Хусэйна. Жывога Садама Хусэйна», — сказаў Мадура, апрануты ў камуфляжную форму, паправіўшы малінавы бэрэт.

Раней Мадуру неаднаразова параўноўвалі з рознымі дыктатарамі.

Мадура на пачатку лета заявіў пра намер правесьці рэфэрэндум аб стварэньні Канстытуцыйнай асамблеі, якая павінна замяніць цяперашні нацыянальны парлямэнт. Праціўнікі Мадуры выступаюць супраць прапанаванай ім рэформы, лічачы, што галоўная яе мэта — сканцэнтраваць уладу ў руках прэзыдэнта. Яны кажуць пра «дзяржаўны пераварот».

Народ тады адрэагаваў на заяву Мадуры чарговай хваляй пратэстаў, што доўжацца ўжо больш за тры гады. Пратэсты справакаваў эканамічны крызіс, дэфіцыт прадуктаў харчаваньня і гіпэрінфляцыя. У пратэстах ужо загінулі дзясяткі чалавек.

Садам Хусэйн у розных узростах
Садам Хусэйн у розных узростах

Садам Хусэйн кіраваў Іракам зь сярэдзіны 1970-х да 2003 году. За час ягонага прэзыдэнцтва ў Іраку была ліквідаваная апазыцыя, прайшлі войны з Іранам і Кувэйтам, рэпрэсіі супраць курдаў, жорсткае здушэньне паўстаньня шыітаў і курдаў і ўрэшце вайна зь міжнароднай кааліцыяй з ЗША на чале. Пасьля зрынаньня Хусэйна прысудзілі да сьмяротнага пакараньня, прысуд выканалі ў сьнежні 2006 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG