Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сутыкненьне інфасьветаў: як дзясяткі тэлеканалаў асвятляюць пратэсты ў Вэнэсуэле


Вэнэсуэла – зь яе найбагацейшымі запасамі нафты, з ураджаямі па тры разы на год – пакутуе ад галечы і голаду. Месяцамі краіну скаланаюць пратэсты. Гінуць людзі.

Тысячы мэдработнікаў выйшлі на вуліцы Каракаса на гэтым тыдні. Міжнародныя СМІ і інтэрнэт-СМІ паведамілі: людзі скардзяцца на недахоп лекаў і абыякавасьць уладаў.

Вэнэсуэльскае тэлебачаньне патлумачыла грамадзянам: «Праблемы, вядома, ёсьць, але навошта разгойдваць лодку?»

«Гэта ўсё — стратэгія амэрыканцаў, каб апраўдаць уварваньне ў нашу краіну», — паведамляе noticierovenevision.

Паралельныя інфасьветы ў Вэнэсуэле існуюць ужо даўно. У адных СМІ ў дэфіцыце і чэргах вінаватыя «імпэрыялісты», у іншых — прэзыдэнт Нікаляс Мадура. З пачаткам вулічных пратэстаў адрозьненьні ў працы мэдыя яшчэ больш абвастрыліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG