Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікер Кангрэсу ЗША: на слуханьні па Расеі трэба выклікаць Дональда Трампа-малодшага


Cын амэрыканскага прэзыдэнта Дональд Трамп-малодшы (архіўнае фота).

Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Пол Раян заявіў, што сын амэрыканскага прэзыдэнта Дональд Трамп-малодшы павінен даць паказаньні на слуханьнях па сувязях атачэньня Дональда Трампа-старэйшага з Расеяй.

На днях сын прэзыдэнта ЗША паведаміў, што ў чэрвені 2016 году сустракаўся з расейскай юрысткай Натальляй Весяльніцкай, якая прапаноўвала кампрамат на суперніцу яго бацькі на прэзыдэнцкіх выбарах 2016 году, кандыдатку ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан. Як стала вядома з апублікаваных СМІ электронных лістоў, Трамп-малодшы ахвотна пагадзіўся на сустрэчу.

12 ліпеня Трамп заявіў, што яго сын ні ў чым не вінаваты, пракамэнтаваўшы на сваёй старонцы ў твітэры словы Трампа-малодшага аб тым, што сустрэча зь Весяльніцкай ня мела нікай карысьці для перадвыбарчай кампаніі бацькі і таму ён пра яе не распавядаў раней.

Магчымасьць ўмяшаньня Расеі ў леташнія выбары амэрыканскага прэзыдэнта стала прадметам расьсьледаваньняў, якія праводзяць Кангрэс і Міністэрства юстыцыі ЗША.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG