Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога кіраўніка Харкаўшчыны Добкіна арыштавалі. Ён можа выйсьці пад заклад амаль 2 мільёны даляраў


 Міхаіл Добкін у судзе 15 ліпеня 2017 году
Міхаіл Добкін у судзе 15 ліпеня 2017 году

Пячэрскі раённы суд Кіева 15 ліпеня прыняў рашэньне пра арышт дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад «Апазыцыйнага блоку» Міхаіла Добкіна. Добкін мае пяць дзён, каб ўнесьці заклад памерам 50 мільёнаў грывень.

Добкіна падазраюць у афэрах зь зямлёй. Вярхоўная Рада 13 ліпеня дала дазвол на яго прыцягненьне да крымінальнай адказнасьці і арышт. Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка сказаў, што Добкін нанёс дзяржаве шкоду ня менш чым на 227 мільёнаў грыўняў (амаль 9 мільёнаў даляраў). Сам дэпутат, выступаючы ў Радзе, заявіў, што яго справа «разваліцца ў судзе».

У часы прэзыдэнцтва Віктара Януковіча Добкін быў кіраўніком адміністрацыі Харкаўскай вобласьці, балятаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне ўвосень 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG